Спорт2828

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Забіраць трафей чэмпіёна Мінска сярод аматараў Коля Лукашэнка выйшаў з заклееным падбародкам і з драпінамі на лбе і носе.

Тут і далей скрыншоты відэа

Учора адбыўся фінал чэмпіянату Мінска па хакеі сярод аматарскіх каманд. За перамогу змагаліся каманды «Аматар» і «Бастыён». У апошняй пад нумарам 31 гуляе Коля Лукашэнка — ён капітан.

Коля падчас першага перыяду

У пачатку другога перыяду Коля жорстка сутыкнуўся з хакеістам сваёй жа каманды — Мікітам Драздовым, які гуляе пад нумарам 79.

І калі Мікіта не пацярпеў, то Колю прыляцела даволі жорстка. У хуткім часе пасля гэтага прагучаў свісток арбітра. Апынуўшыся за бортам, Лукашэнка адразу зняў шлем. На іншых кадрах можна пабачыць, як ён размаўляе з нейкай жанчынай і паказвае на сваю галаву — а пасля сыходзіць разам з суразмоўцай.

@nashaniva Коля Лукашэнка ляснуўся на хакеі, як бацька. І не змог працягнуць гульню #беларусь #колялукашенко #хоккей #лукашенко #минсксейчас ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Пасля гэтага інцыдэнту Коля больш не выйшаў гуляць. Не абдымаўся ён з камандай, калі стала зразумела, што «Бастыён» перамог з лікам 8:2. Лукашэнка малодшы таксама прапусціў цырымонію ўзнагароджання найлепшых гульцоў.

Выйшаў на лёд Коля толькі тады, калі надышоў час атрымліваць медалі за першае месца — у звычайным адзенні. На яго падбародку з'явіўся пластыр. Таксама бачныя драпіны на лбе і носе.

Было бачна, што хлопцу неяк няёмка ісці за ўзнагародай не ў хакейнай экіпіроўцы. Але Дзмітрый Баскаў сказаў яму нешта матывуючае, і той усё ж пайшоў. Кубак пераможцаў таксама забраў Коля.

Каментары28

  • Шрэк
    29.04.2026
    Такі загаловак, нібы ёсць толькі адзін Коля.
    Пра Віцю і Дзіму так не пішуць.
  • Ёсік
    29.04.2026
    Ну сутыкнуўся, жывы, ды і халера зь ім, шаноўная рэдакцыя НН, ці атрымалі параду расказваць аб гэтым маладзёне. Валяцца лукашэнкі, што стары, што малы.
  • мама умкі
    29.04.2026
    "На іншых кадрах можна пабачыць, як ён размаўляе з нейкай жанчынай і паказвае на сваю галаву — а пасля сыходзіць разам з суразмоўцай."

    нейкая жанчына - гэта грымёрша? нарысавала "драпіны" і прышлёпнула пластыр

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць