Аўто11

Ва ўсе аўтобусы ўнутры Беларусі паставяць відэакамеры

Таксама пасажырскія аўтобусы павінны быць з рамянямі бяспекі.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі «Аб новых правілах аўтамабільных перавозак пасажыраў» начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтрансу Андрэй Гладкі, піша БелТА.

«З 1 студзеня 2028 года ўводзіцца норма, што ўсе аўтобусы, якія ўдзельнічаюць у выкананні ўнутрырэспубліканскіх перавозак у рэгулярных злучэннях, павінны быць абсталяваныя сродкамі відэафіксацыі», — расказаў Андрэй Гладкі.

Яшчэ адно патрабаванне — да 1 студзеня 2027 года пасажырскія сядзенні ў аўтобусах (катэгорый М2 і М3, клас III) павінны быць абсталяваныя двух— або трохпунктавымі рамянямі бяспекі.

«Гэта датычыцца тых транспартных сродкаў, дзе не дапускаецца перавозка пасажыраў стоячы. Калі, напрыклад, аўтобус выкарыстоўваецца ў гарадскіх перавозках, дзе пасажыры могуць ехаць як седзячы, так і стоячы, на яго гэтае патрабаванне не распаўсюджваецца», — патлумачыў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту.

Таксама ўводзіцца патрабаванне да 1 студзеня 2030 года абсталяваць аўтобусы на міжгародніх маршрутах трохпунктавымі рамянямі бяспекі.

Таксама ў правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў уключаны нормы, якія прадугледжваюць скарачэнне стажу працы кіроўцаў школьных аўтобусаў з трох да аднаго года. Яшчэ адна новаўвядзенне — у аўтамабільнага перавозчыка адказныя за бяспеку выканання перавозак павінны раз на пяць гадоў праходзіць павышэнне кваліфікацыі з выдачай адпаведнага дакумента.

Каментары1

  • не чапай нашых
    04.05.2026
    Ва ўсе аўтобусы ўнутры Беларусі паставяць відэакамеры

    а в пустых автобусах в искусственной очереди на погранпереходе Брест_ Тересполь не поставят. И как они заполняются перед шлагбаумом за 50 евро.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць