Леў XIV задае новы трэнд на папскі абутак.

Папа Леў XIV носіць белыя красоўкі разам з папскім адзеннем. Гэта бачна ў трэйлеры дакументальнага фільма «Leone a Roma», апублікаванага Vatican News.
Папскі выбар абутку выклікаў ажыятаж у сацыяльных сетках, піша BILD.
Леў XIV ходзіць не проста ў красоўках. Людзей асабліва ўразіла тое, што абутак папы Льва, падобна, вінтажны. Гэта Nike Franchise Low — красоўкі, якія ўпершыню выйшлі ў сямідзесятых, але былі перавыпушчаны ў 2008 годзе.
Папа Леў XIV — не першы пантыфік з любоўю да зручнага абутку. Так, Бенедыкт XVI у 2005 годзе з’явіўся на аўдыенцыі ў чырвоных сліперах. Італьянская прэса прыйшла ў захапленне і называла яго «папам Prada». Ярка-чырвоныя туфлі сталі тэмай абмеркавання ва ўсім свеце, хоць Ватыкан пазней удакладніў, што гэта былі не Prada, а праца ватыканскага шаўца.
Пераемнік Бенедыкта папа Францішак насіў персаналізаваныя красоўкі Nike — бела-жоўтыя ў колерах Ватыкана, упрыгожаныя яго асабістым гербам. Іх яму падарылі. Словы «Pope» і «Francis» упрыгожвалі заднікі чаравікаў. Францішак відавочна быў рады незвычайнаму падарунку. Звычайна ж ён аддаваў перавагу чорнаму артапедычнаму абутку — праз хранічныя праблемы з каленямі.
Каментары