Свет3030

Пяскоў: Зяленскі павінен аддаць УСУ загад спыніць агонь, каб Масква і Кіеў маглі перайсці да поўнафарматных перамоў

Перамовы па ўрэгуляванні ва Украіне будуць вельмі складанымі і будуць утрымліваць вялікую колькасць важных дэталяў, сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.

Фота: Byron Smith/Getty Images

Уладзімір Зяленскі павінен аддаць УСУ загад спыніць агонь і пакінуць «расійскія рэгіёны» (г.зн. украінскі Данбас), каб Масква і Кіеў маглі перайсці да поўнафарматных мірных перамоў. Пра гэта заявіў Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

Перамовы па ўрэгуляванні ва Украіне будуць вельмі складанымі і будуць утрымліваць вялікую колькасць важных дэталяў, сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.

Масква пакуль не атрымлівала афіцыйнай рэакцыі Вашынгтона на выпрабаванне найноўшай ракеты «Сармат», «гэта вельмі важная падзея для ўсёй краіны і для бяспекі нашай краіны на многія-многія гады наперад», — адзначыў Пяскоў.

У Расіі і ЗША магло б быць мноства ўзаемавыгадных праектаў, карысных для кампаній абедзвюх краін, дадаў ён.

Каментары30

  • Бач ты!
    13.05.2026
    Ён ужо даў дазвол на ваш парад, ці не замнога ўжо хочаце?
  • Ёсік
    13.05.2026
    Зяленскі павінен аддаць загад УСУ на спыненьне агню, але я нешта не пабачыў, хто расейскім захопнікам аддасьць такі ж загад. Во, б.яць, рух пуцін учыніў - пазьнішчаў мужыкоў расейскіх, эканоміку ў лейцар загнаў, санкцыямі абклалі, па.раўся з нармалёвымі краінамі, а зараз вусаты хлус нешта кажа ўкраінцам.
  • Ёсік
    13.05.2026
    Дык можа таму лукашэнка апошнім часам кропкава рыхтуе белвойска да вайны? Расея спыняецца, а дырэктар саўгаса ўсё ж разклаў мапу правільна, і ўбачыў тыя кірункі, адкуль рыхтаваўся напад на Беларусь, і гатовы аддаць загад на ўварваньне ва Украіну для хуценькага зьнішчэньня жаўнераў беларміі.

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала14

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Мінздароўя прыпыніла працу буйнога прыватнага медцэнтра «Лазар» у Баранавічах3

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала14

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць