Грамадства4040

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Пра затрыманне забароненага спевака, які цяпер працуе ў таксі, расказала яго жонка. «Майго мужа затрымалі без тлумачэнняў. Ён не парушаў нічога!!!!!!!!!» — эмацыйна расказала яна ў сацсетках.

Скрыншот відэа «Опушка»

Медыяменеджар Кірыл Валошын выказаў меркаванне, што прычынай затрымання стала відэаінтэрв'ю Аляксея праекту «Опушка», у якім ён расказаў пра тое, што яго пазбавілі магчымасці выступаць, таму ён пайшоў у таксісты.

У тым інтэрв'ю Аляксей расказваў, што з канца 2021 года не можа выступаць з канцэртамі і працаваць як выкладчык ці прадзюсар. Ён дасылаў рэзюме ў розныя кампаніі, але яму ўсе казалі, што па пэўных прычынах не могуць узяць на працу.

Калі ўсю фінансавую падушку сям'я выкарыстала, то Хлястоў вырашыў пайсці ў таксі. Тлумачыць, што шмат хто ідзе туды працаваць, да таго ж ён любіць кіраваць аўто.

Аляксей возіць пасажыраў на BMW, а яго сын — на электрамабілі. Хлястоў сам прапанаваў сыну пайсці ў таксі, таму цікава было зарабляць грошы.

Аляксей доўга не прызнаваўся, што змяніў прафесію. Тлумачыць: было псіхалагічна складана прызнаць, што асноўная прафесія не артыст.

«Я жыў дзякуючы сцэне, жыў дзякуючы публіцы. Складана адчуваць, што ты не можаш працягваць працаваць на сцэне. Я б сказаў… давайце назавем гэта смяротнай карай. Было цяжка, і сцэны не хапае», — кажа ён.

Каментары40

  • любимое дело
    22.05.2026
    Любимое дело лукашенко и его красауцау в погонах, - ГАДИТЬ БЕЛАРУСАМ И БЕЛАРУСИ !
  • Indrid Cold
    22.05.2026
    Я нават не ведаю якім словам назваць лукашэнкаўскіх слабавікоў. Маўляў - у краіне свабодна ходзяць рускія забойцы і махляры, але ж не, мы будзем губляць час каб затрымліваць артыстаў, таксістаў, студэнтак і пенсіянерак. Нейкія лайдакі і недарэкі. Самім не сорамна? Вы дзеля гэтага на службу пайшлі? І 100%, выйдуць на пенсію і будуць расказваць якія яны рабакопы і рэмба былі на службе, нават калі большасць часу - затрымлівалі пенсіянераў і студэнтак.
  • Ваван
    22.05.2026
    Помню в 10е он на каждом концерте а поддержку выступал.....

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць