Такой ілжы мы ня ведалі ніколі ў гісторыі, нават пры бальшавіках. Здаецца, што ўсё грамадзтва пагрузілася ў яе ліпкую твань.
Такой ілжы мы ня ведалі ніколі ў гісторыі, нават пры бальшавіках. Здаецца, што ўсё грамадзтва пагрузілася ў яе ліпкую твань. Ілгуць усюды: ва ўладзе, на тэлебачаньні і радыё, у КГБ і міліцыі, у ЦВК і на выбарах, у ахове здароўя і ў друку, у юстыцыі і судах. Ілгуць цынічна і нахабна, не міргаючы і гледзячы ў вочы.
У сьвеце хлусьні чалавек траціць арыентацыю. Гэта якраз тое, чаго ніяк ня могуць зразумець людзі з Захаду, трапляючы на Ўсход. Нядаўна заходнія журналісты (што былі сьведкамі пабіцьця народу на плошчы Незалежнасьці ў Менску) перажылі цывілізацыйны шок, паслухаўшы на
З «шоку» яны, відаць, яшчэ доўга ня выйдуць. Хаця сутнасьць зьявы вядомая. Фантан неадэкватнай некантралюемай хлусьні — гэта вынік скрыўленьня душы, псіхічнае збачэнства, кшталту клептаманіі. Асоба, якую апанавала хлусаманія, ня можа ня хлусіць, пра што б яна ні казала. У пабытовых дачыненьнях чалавек, што залежны ад хлусаманіі, траціць усялякую павагу ў асяродзьдзі. Аднак ён ня ў стане ўплываць на сваё асяродзьдзе. Калі ж такі суб’ект узносіцца на вяршыню некантралюемай аўтарытарнай улады (рэдкі выпадак), то хлусіць пачынае ўся ўлада. Яе хлусьня ўплывае на здароўе грамадзтва.
Увесь інтэрнэтны сьвет дакумэнтальна ўвідэа-запісах убачыў бандыцкае нападзеньне спэцназу на Ўладзімера Някляева ў час выбарчай кампаніі, бачылі ягоны цяжкі непрытомны стан, пабітую галаву і твар.
І вось характэрны прыклад публічнай хлусаманіі:
«Міліцыя зьбіла Някляева,
Ноччу з 19 на 20 сьнежня сем замаскаваных асобаў у чорным уварваліся ў палату рэанімацыі шпіталя хуткай дапамогі, дзе пад кропельніцай ляжаў зьбіты паэт Някляеў, вырвалі катэтары, кінулі паэта на бальнічную коўдру і павалаклі на ёй прэч.
Да сёньняшняга дня (чацьвер, 23 сьнежня) невядома, што зь Някляевым, ці жывы ён і дзе ён знаходзіцца.
Чарговы ілгун рэжыму міністар унутраных спраў А. Куляшоў 22 сьнежня сказаў наступнае: «Затрыманыя былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і Ўладзімер Някляеў абсалютна здаровыя, абсалютна нармальна, камфортна сябе адчуваюць… і знаходзяцца ў адпаведных месцах».
Наступны хлус паведаміў, што «адпаведнае месца» — гэта турма КГБ. І што быццам бы Някляеў там. Ускосна яно нібыта пацьвердзілася. Затрыманыя, якім рэжым заплянаваў «прышыць» крымінал, сапраўды знаходзяцца ў КГБ. Зь некаторымі ўжо бачыліся адвакаты.
Але ніхто ня бачыў Някляева, ніхто ня ўзяў яму перадачы, не дапусьцілі адваката.
Той, хто ведае манеры лукашысцкага рэжыму і Лукашэнкі, разумее злавеснасьць такога становішча.
Беларусы мусяць дазнацца, дзе знаходзіцца выкрадзены рэжымам наш знакаміты паэт Уладзімер Някляеў. Яго ніхто не арыштоўваў. Супраць яго былі выкананыя крымінальныя дзеяньні: напад, зьбіцьцё і выкраданьне.
Дзе Някляеў? Гэтае пытаньне – усім уладным хлусам. Дзе паэт? У мяне падазрэньне, што тут нешта ня проста так. Мы памятаем, як (па-медыцынску) зьнішчылі ў шпіталі ў Бараўлянах вялікага Васіля Быкава. Калі з паэтам што здарыцца, то Вы, хлусы, ўсёй вашай чорнай крывёй ня змыеце ягоную кроў!
Дзе Някляеў? Гэтае пытаньне — усім уладным хлусам. Дзе паэт? У мяне падазрэньне, што тут нешта ня проста так.
Калі з паэтам што здарыцца, то Вы, хлусы, ўсёй вашай чорнай крывёй ня змыеце ягоную кроў!
18 сьнежня быў закладзены Рух «За новыя выбары без Лукашэнкі». Працэс толькі пачынаецца. Трэба ўключацца ў гэтую справу. Але найпершая задача — гэта вызваленьне ўсіх арыштаваных у час пабоішча, арганізаванага рэжымам 19 сьнежня ў Менску, і прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці правакатараў ды рэжымных арганізатараў пабіцьця людзей.
Фактаў дастаткова. Ёсьць фатаграфіі правакатараў іаўдыё-запісы іхных перамоваў па рацыі са спэцназам. Крымінальную справу трэба будзе адчыняць, але на лаве падсудных павінны сядзець ня тыя, каго зьбілі, а тыя, хто зьбіваў людзей, хто дэманстратыўна разьбіваў вокны ў Доме ўраду.
-
Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю
-
Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну
-
Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары