Грамадства44

Станіслаў Багданкевіч узяў на сябе кіраўніцтва АГП

Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыяй узяў на сябе ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч. Аб гэтым гаворыцца ў заяве палітыка, апублікаванай на сайце АГП.

«Мірная дэманстрацыя беларускіх грамадзян пад кіраўніцтвам дзевяці апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты супраць фальсіфікацыі выбараў была жорстка разагнаная з наступным арыштам як кандыдатаў у прэзідэнты, так і іх прыхільнікаў, — гаворыцца ў заяве. — Сярод арыштаваных — старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, а таксама шэраг іншых членаў вышэйшага кіраўніцтва партыі і актывістаў, у тым ліку старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП Анатоль Паўлаў і яго намеснік Алег Корбан».

«Ва ўмовах, калі партыя фактычна абезгалоўленая, зыходзячы з адказнасці за партыю, за захаванне яе адзінства і неабходнасці неадкладнай арганізацыі барацьбы за вызваленне нашых рэпрэсаваных таварышаў, часова, па ўзгадненні з Палітсаветам АГП, прымаю на сябе кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыяй», — заяўляе Станіслаў Багданкевіч.

Нагадаем, Анатоль Лябедзька, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука, быў затрыманы ў ноч з 19 на 20 снежня ў Мінску. Ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Палітыку прад’яўлены абвінавачанні па частках 1 і 2 артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі). Справа распачата следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама.

Згодна з часткай 1 гэтага артыкула, «арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады», караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.

Згодна з часткай 2, «удзел у масавых беспарадках, што выразілася ў непасрэдным учыненні дзеянняў, названых у частцы першай гэтага артыкула», караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць