Грамадства33

Сваякі палітзняволеных звярнуліся да Бенедыкта XVI

Ініцыятыва сваякоў беларускіх палітзняволеных «Вызваленне» звярнулася да папы рымскага Бенедыкта XVI з просьбай падтрымаць невінаватых грамадзян, якія знаходзяцца за кратамі, малітвай і дапамагчы ў вызваленні іх з турмаў.

У звароце гаворыцца, што ноч з 19 на 20 снежня стала для беларусаў «адным з самых страшных момантаў у найноўшай гісторыі».

«Пратэстуючы супраць фальсіфікацыі выбараў, на вуліцы беларускай сталіцы выйшлі больш як 50 тысяч чалавек, але ўлады пайшлі на беспрэцэдэнтныя па жорсткасці рэпрэсіі, спрабуючы ўтрымаць уладу любой цаной. На працягу адной ночы, якая паследавала за днём выбараў, былі збітыя і арыштаваныя больш за тысячу чалавек. Сёння гэтыя людзі знаходзяцца ў беларускіх турмах. У турме КДБ сёння ўтрымліваюцца 23 чалавекі, 5 з якіх — кандыдаты ў прэзідэнты на мінулых выбарах, 3 — журналісты, астатнія — кіраўнікі штабоў і давераныя асобы кандыдатаў. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, крымінальны артыкул за якія прадугледжвае да 15 гадоў турмы. Сёння гэтыя людзі сталі заложнікамі ўлады, як і астатнія 9,5 млн. беларусаў, што жывуць у краіне. Сёння Беларусь агорнута цемрай. Працягваюцца арышты актывістаў, пагромы рэдакцый незалежных сайтаў і газет, вобыскі на кватэрах. Улады шантажыруюць палітзняволеных іх маленькімі дзецьмі, якія засталіся на волі», — зазначаецца ў звароце.

Яго аўтары просяць Папу сваёй малітвай падтрымаць беларусаў, якія знаходзяцца за кратамі, і выкарыстаць свой аўтарытэт для вызвалення невінаватых з турмаў.

Вольга Бандарэнка — жонка даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Дзмітрыя Бандарэнкі — паведаміла, што

напярэдадні была зроблена беспаспяховая спроба сустрэцца з апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Марцінам Відавічам,

каб перадаць зварот Бенедыкту XVI. Жонка палітыка мае намер зноў паспрабаваць перадаць гэты ліст.

У інтэрв’ю БелаПАН першы сакратар апостальскай нунцыятуры ў Беларусі Крыспін Вітольд Дубель патлумачыў, што для сустрэчы з арцыбіскупам Марцінам Відавічам

неабходна з’явіцца ў нунцыятуру і напісаць заяву з просьбай аб прыёме.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць