Свет55

Чавес папрасіў прабачэння ў народа Венесуэлы

За памылкі і пралікі.

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, выступаючы ў сераду, 2 лютага, па нацыянальным тэлебачанні і радыё ў сувязі з 12-й гадавінай знаходжання на пасадзе, упершыню папрасіў прабачэння перад народам за дапушчаныя памылкі.

«Я прашу прабачэння ў венесуэльскага народа за дапушчаныя памылкі і пралікі, якія зрабіў за 12 гадоў знаходжання ва ўладзе», — заявіў Чавес.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў сваёй працы заўсёды імкнуўся палепшыць жыццё простага народа, зрабіць Венесуэлу моцнай і квітнеючай.

Чавес адзначыў, што за 12 гадоў яго прэзідэнцтва атрымалася зменшыць на 60% злачыннасць у краіне, а таксама пабудаваць тысячы кватэраў для маламаёмных сем’яў.

У сваім выступе прэзідэнт Венесуэлы заклікаў палепшыць у краіне сістэму адукацыі і выхавання, а таксама ператварыць школы ў «цэнтры народнай барацьбы». «Не трэба забываць, што нашыя апаненты ўсяляк спрабуюць нас зганьбаваць і скампраметаваць у вачах моладзі. Нашая задача — выхаваць маладое пакаленне ў духу адданасці сацыялістычным ідэям», — сказаў Чавес.

Нагадаем, у снежні дэпутаты Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы прагаласавалі за надзяленне Уга Чавеса надзвычайнымі паўнамоцтвамі тэрмінам на паўтара года.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць