Грамадства

А мінская міліцыя абвясціла Год прафілактыкі правапарушэнняў

2011 год аб’яўлены для супрацоўнікаў мінскай міліцыі Годам прафілактыкі правапарушэнняў.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, гэта выклікана неабходнасцю кардынальна змяняць падыходы ў прафілактыцы правапарушэнняў. Кожнае дзясятае з усіх учыненых у горадзе злачынстваў адносіцца да катэгорыі цяжкіх ці асабліва цяжкіх. У Мінску назіраецца рост колькасці «п’яных» злачынстваў, непакоіць рэцыдыўная і бытавая злачыннасць, зніжэнне ўзросту злачынцаў.

У сувязі з гэтым кіраўніцтва мінскай міліцыі прыняло рашэнне аб правядзенні ў 2011 годзе маштабнай акцыі, скіраванай на прафілактыку практычна ўсіх відаў правапарушэнняў. Прычым гэта будуць не адзінкавыя мерапрыемствы, а комплексная прафілактычная праграма, падрыхтаваная на ўвесь год. У яе рамках запланавана правядзенне кожны месяц мэтавай акцыі, прысвечанай канкрэтнай праблематыцы.

У межах кожнай такой штомесячнай акцыі запланаваныя як непасрэдна міліцэйскія мерапрыемствы (рэйды, прафілактычная праца з падуліковым кантынгентам і г.д.), так і наватарскія мерапрыемствы для журналістаў.

Мэта акцыі, якая пройдзе ў лютым, — прафілактыка рэцыдыўнай злачыннасці шляхам працаўладкавання раней судзімых асоб, арганізацыя іх вольнага часу.

Тры вясеннія акцыі будуць прысвечаныя забеспячэнню абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей у няпаспяховых сем’ях, прафілактыцы крадзяжоў асабістай маёмасці, забеспячэнню занятасці падлеткаў у летні перыяд.

Летам міліцыя зоймецца прафілактыкай злачынстваў і правапарушэнняў у месцах масавага адпачынку грамадзян, прафілактыкай рэцыдыўнай злачыннасці, працаўладкаваннем раней судзімых, а таксама прафілактыкай правапарушэнняў, што ўчыняюцца наркаманамі.

Прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх, злачынстваў, што ўчыняюцца ў дварах, пад’ездах, кватэрах, і прафілактыцы правапарушэнняў асобамі, якія стаяць на ўліку, будуць прысвечаны акцыі ў верасні, кастрычніку і лістападзе.

Мэтай снежаньскай акцыі стане прафілактыка правапарушэнняў на глебе п’янства ў побыце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі10

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі10

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць