Улада55

На Някляева могуць скласці пратакол за перапланіроўку кватэры

КДБісты не пусцілі супрацоўнікаў ЖЭСа ў памяшканне.

КДБісты не пусцілі супрацоўнікаў ЖЭСа ў памяшканне.

У сваім блогу адзін з работнікаў ЖЭСа, якой абслугоўваецца дом і Уладзімір Някляева, апісаў паход сваіх калег да паэта. Нехта зрабіў перапланіроўку ў доме, якая прывяла да знікнення вентыляцыі.

Імаверна ў кватэры Някляева, дзе паэт знаходзіцца пад хатнім арыштам, і была зроблена незаконная перапланіроўка.

У кватэру супрацоўнікі КДБ нікога не пусцілі.

«Звоняць у кватэру Някляева. Там праз дзверы базараць два ГБшнікі, маўляў, у хату нікога не пусцім, — піша супрацоўнік ЖЭСа. — Потым далі слова Някляевай жонцы, тая выбачылася, але ні х… не змагла зрабіць. Так мае калегі і звалілі, нясолана хлябаўшы», — працягвае блогер.

А вось начальніку ЖЭСа пасля пяць разоў тэлефанавалі з Камітэта і пыталіся, хто і навошта прыходзіў. У выніку самаму начальніку давядзецца абследаваць кватэру паэта. І калі выявіцца, што менавіта Някляевы парушылі закон, на гаспадара будзе складзены пратакол.

«НН» звязалася з раённым ЖРЭА, каб даведацца, што чакае Уладзіміра Някляева, калі яго прызнаюць вінаватым.

— Калі парушальнік сам прызнае сваю віну, суд звычайна прызначае мінімальны штраф — 350 тысяч рублёў. — патлумачыла намеснік аддзела кадраў Таццяна Лявіцкая. — Але, калі парушальнік не прызнае сваёй віны — могуць даць і максімальны штраф: 50 базавых велічынь (1 750 000 рублёў). І, канешне ж, аднаўленне вентыляцыі таксама праводзіцца за кошт парушальніка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома2

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

Беларусы скардзяцца, што любімыя сыркі з пандай ужо «не тыя». Ці змянілі рэцэпт пасля перадачы «Савушкаваму прадукту»?10

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах6

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам11

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома2

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць