Грамадства11

Беспрацоўны з Турава спыніў галадоўку, але працы не дамогся

Міхаіл Козел, жыхар Турава (што ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці), спыніў галадоўку, якой ён спрабаваў дамагчыся зьняцьця негалоснай забароны на працаўладкаваньне. Чарговая спроба Міхаіла ўладкавацца на працу зноў аказалася безвыніковай.

Міхаіл Козел быў грамадзкім актывістам, некалі выдаваў ў Тураве незалежную газэту «Вольныя навiны». Але яшчэ ў 2008 годзе ён вымушаны быў адмовіцца ад палітычнай і грамадзкай дзейнасьці, бо ня мог знайсьці працу ў невялікім гарадку Тураве. У сярэдзіне студзеня дайшоў да адчаю і абвясьціў галадоўку. Распавядае Міхаіл Козел:

«Я спыніў галадоўку, бо стан здароўя пагоршыўся, мяне хапіла толькі на два тыдні.

Мая знаёмая доктарка папярэджвала, што могуць быць праблемы ў ныркамі. Так яно і здарылася, яны пачалі балець. Да таго ж, вельмі цяжка было рухацца. Кожны рух выклікаў такую цяжкасьць… Калі б доктарка не настаяла, можа, я б працягваў галадоўку. Але яна сказала: «Усё, хопіць».

Міхаіл згодны на любую працу, спрабаваў уладкавацца жывёлаводам у СУП «Каленскае», але яму і там адмовілі.

«Я па ўласнай ініцыятыве абышоў усе прадпрыемствы Турава. Тут дзе дарожна-будаўнічыя арганізацыі, але ў іх зараз няма аб’ёмаў, няма фінансаваньня, і яны самі сыходзяць у вымушаны адпачынак. Тут, каля Турава, будуецца новая фэрма. Яны аб’ядналі ўсе калгасы Тураўшчыны ў адкрытае акцыянэрнае таварыства, і сытуацыя такая, што вы ідзеце толькі да аднаго кіраўніка, і ён вырашае, браць вас на працу альбо не браць. У пятніцу старшыня Тураўскага райвыканкаму Ігар Міцюрыч сказаў мне: „Зьезьдзіце туды, вас там абавязкова хоць куды-небудзь прымуць, я дамовіўся“. Я паехаў, а мне сказалі:

„Не, вас нікуды мы ня можам узяць да вясны“. Я кажу: „Дык да вясны яшчэ дажыць трэба“.

Грамадзкая актывістка, сябра Руху „За Свабоду“ Галіна Скараход перакананая, што мясцовыя ўлады перасьледуюць Міхаіла Козела:

Сапраўды, гэта ўсё з-за грамадзянскай пазыцыі Міхаіла. Міхаіл вельмі ўдала выдаваў бюлетэнь для Турава „Тураўскія навіны“, і газэта гэта карысталася вельмі вялікай папулярнасьцю ў гарадку. І менавіта ён знаходзіў такія вострыя вуглы, праблемы сацыяльныя, якія характэрныя для такога невялікага гораду. Ён крытыкаваў ўлады, я думаю, што гэта якраз і паспрыяла таму, што зараз ён ня можа працаўладкавацца».

Прычым, ціснуць на Міхаіла Козела рознымі спосабамі:

«Мясцовыя ўлады падпісаліся пад тым, што ня могуць мне дапамагчы — гэта старшыня Тураўскага райвыканкаму. А райвыканкам — яны паказваюць, што дапамагаць яны ня будуць ніяк. Наадварот, я адчуваю перасьлед з боку раённага суду за тое, што своечасова не сплаціў падатак на нерухомасьць. То тэлефануюць, то шлюць позвы ў суд. Дзякуй Богу, мне дапамаглі знаёмыя, далі грошы, каб я сплаціў. Але ж перасьлед працягваецца. Я думаю, яны хочуць мяне аштрафаваць».

У сярэдзіне студзеня Міхаіл Козел напісаў скаргу ў пракуратуру на негалосную забарону на працаўладкаваньне, адказу яшчэ не атрымаў. Летам ён звычайна падзарабляе ў суседнім Столінскім раёне, дзе шмат фэрмэрскіх гаспадарак. Але зімой ў фэрмэраў няма працы для Міхаіла.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць