Здарэнні

Міліцыя ліквідавала ў Мінску дзве порнастудыі

З пачатку 2011 года ў сталіцы ліквідаваныя дзве студыі, якія займаліся тыражаваннем парнаграфічных відэаматэрыялаў.
Першым у поле зроку аператыўнікаў упраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама трапіў 53-гадовы беспрацоўны жыхар сталіцы. Як паказала праведзеная міліцыянтамі праверка, на жыццё ён зарабляў вельмі арыгінальным і прыбытковым спосабам. У прыватнасці, мужчына капіяваў прывезеныя з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі або спампаваныя з інтэрнэту порнафільмы на чыстыя DVD-дыскі, якія пакаваў у футляры з вырабленымі ім жа адпаведнымі ўкладышамі і пасля рэалізоўваў ў коле пастаянных кліентаў альбо на рынку «Ждановічы».

Затрымалі порнапірата з доказамі злачынства падчас заключэння чарговай угоды, якая скончылася распачынаннем крымінальнай справы за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў. Падставаў для гэтага ў міліцыянтаў было больш чым дастаткова.

Падчас агляду кватэры ў гандляра «клубнічкай» было канфіскавана 2508 гатовых да продажу DVD-дыскаў з порнастужкамі, у тым ліку ў 40 выпадках галоўныя ролі «выконваліся» малагадовымі або непаўнагадовымі дзецьмі
(самай малодшай «акторцы» на выгляд было тры-чатыры гадкі), 852 вокладкі для чарговай партыі спецыфічнага кіно, спецыяльная кампутарная і капіявальная тэхніка, расходныя матэрыялы. Праўда, гаспадар студыі абвінавачванне ў рэалізацыі выпусканай прадукцыі не прызнаў, растлумачыўшы, што ўсю відэатэку захоўваў для асабістага прагляду. Натуральна, гэтыя словы даверу не выклікалі, бо асобныя кінастужкі мелі тыраж у 30–40 асобнікаў, што ніяк не ўпісваецца ў панятак «прыватная калекцыя».

Такім самым знаўцам забароненага відэа аказаўся і яго 36-гадовы калега, які арганізаваў у Мінску аналагічную вытворчасць, праўда, з меншым размахам. Падчас агляду кватэры ў яго было канфіскавана 1009 DVD-дыскаў парнаграфічнага зместу, чыстыя дыскі, вокладкі і неабходнае абсталяванне. На дадзены момант разглядаецца пытанне аб распачынанні ў дачыненні да арганізатара студыі крымінальнай справы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома2

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

Беларусы скардзяцца, што любімыя сыркі з пандай ужо «не тыя». Ці змянілі рэцэпт пасля перадачы «Савушкаваму прадукту»?10

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах6

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам11

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома2

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць