Усяго патроху22

Новы беларускі рэсурс анлайн-браніравання гасцініц Hotel.by

У Мінску 15 лютага прайшла прэзентацыя новага беларускага рэсурсу анлайн-браніравання гасцініц Hotel.by. Інтэрнэт-рэсурс адкрыты турыстычнай кампаніяй «Вакол свету».

Як паведаміла на прэс-канферэнцыі дырэктар кампаніі Марына Кандрашова, мэта стварэння рэсурсу — прасоўванне краіны на сусветным рынку турыстычных паслуг. Сярод прычын стварэння сайта яна назвала актыўнае развіццё анлайн-тэхналогій па браніраванні гасцініц. Паводле слоў дырэктара, кампанія на працягу дзесяці гадоў супрацоўнічае з сусветнымі пастаўшчыкамі паслуг па анлайн-браніраванні гасцініц і ў распрацоўцы беларускага сайта пастаралася ўлічыць усе іх плюсы і мінусы. Сярод недахопаў сусветных рэсурсаў Кандрашова назвала статычныя схемы, па якіх яны працуюць. У прыватнасці, калі змяненні ў беларускім заканадаўстве абавязалі айчынных аператараў і гасцініцы фарміраваць цэны толькі ў беларускіх рублях, замежныя рэсурсы на некалькі месяцаў спынілі продажы паслуг у Беларусі.

Паводле слоў Кандрашовай, рэсурс Hotel.by прызначаны як для індывідуальных падарожнікаў і карпаратыўных кліентаў, так і для прафесійных партнёраў.

Цяпер сістэма ўключае 38 гасцініц у 14 гарадах Беларусі.

Сайт утрымлівае падрабязную інфармацыю аб кожным гатэлі, прадугледжвае магчымасць сартавання па цане, назве і катэгорыі гасцініцы. Сярод пераваг рэсурсу для кліентаў дырэктар назвала наяўнасць у беларускіх гатэлях гарантаваных месцаў, магчымасць аплаты банкаўскай карткай і імгненнага пацвярджэння замовы. Цэны ў гатэлях пры браніраванні праз сайт крыху ніжэйшыя, чым пры звычайным разліку. Сайт мае рускую і англійскую версіі, пазней плануецца дадаць версіі яшчэ на некалькіх мовах.

Кандрашова адзначыла, што Hotel.by — гэта партнёрская праграма для іншых інтэрнэт-рэсурсаў. Як дадатковы сэрвіс рэсурс прысутнічае на сайце авіякампаніі «Белавія», браніраванне гатэляў Hotel.by магчыма на сайтах многіх беларускіх турагенцтваў і Мінскай гасцінічнай асацыяцыі.

Намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга выказаў упэўненасць, што праект Hotel.by будзе жыць і садзейнічаць нарошчванню экспарту турыстычных паслуг. Ён адзначыў, што за апошнія два тыдні разглядаў чатыры-пяць праектаў па анлайн-браніраванні гасцініц, таму не выключае, што ў перспектыве будзе неабходна кансалідацыя ўсіх такіх рэсурсаў.

Каментары2

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць