Меркаванні

Андрэй Пазняк: Паставіў у царкве свечкі за ўсіх, хто застаўся там

Андрэю Пазьняку прысудзілі 2 гады абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання, яго вызвалілі у зале суду. Першае інтэрв'ю ён даў Свабодзе, калі ехаў разам з бацькам да сваёй 10-гадовай дачкі.

Андрэй, што вы першае зрабілі на свабодзе?

Першае на свабодзе - я выйшаў і ўздыхнуў гэтым сьвежым паветрам свабоды. Мне вельмі цяжка было ўявіць, што я мог выйсьці... і схадзіў у царкву і паставіў сьвечкі за тых, хто яшчэ застаўся там, хто за іх змагаецца, перажывае... за ўсіх-усіх-усіх-усіх паставіў сьвечкі, памаліўся, перахрысьціўся.

Як вы мяркуеце, чаму вы адзіны зь сямі фігурантаў атрымалі ўмоўнае пакараньне?

Я не магу адказаць. Я думаю, што мне дапамог Гасподзь, і гэта супадзеньне абставінаў.

Вы, напэўна, упершыню сустрэліся на лаве падсудных з фігурантамі справы 19 сьнежня Статкевічам, Вусам, Класкоўскім, Грыбковым, Буланавым, Квяткевічам. Як вы мяркуеце, чаму так адбылося, што вас судзілі разам?

Я не магу ведаць, бо ўсіх судзілі па-рознаму, я ні зь кім не быў знаёмы і нават нікога ня ведаў у твар, ні зь кім не стасаваўся, я ня ведаю, гэта так ужо вырашылі ворганы.

Як складваліся адносіны паміж падсуднымі падчас судовага працэсу? Нешта адметнае запомнілася?

Размаўляць нам не дазвалялі, бо гэта не дазволена законам. Усе трымаліся дружна, усе адзін аднаго падтрымлівалі эмацыйна, кожны адзін аднаго адчуваў душэўна, душэўнае сыходзіла цяпло адзін да аднога. Не магу адказаць на гэтае пытаньне інакш. Таму што ўсе апынуліся за кратамі нечакана, і кожны ведаў, што ён - невінаваты.

Вы заўзятар футбольнага клюбу БАТЭ. Ці падтрымлівалі вас падчас сьледзтва, судовага працэсу вашы сябры-заўзятары?

Усе падтрымлівалі, і ня толькі БАТЭ - уся Беларусь і за мяжой, усе заўзятары, усе блізкія, родныя людзі, і нават тыя, хто ня блізкі - усе падтрымлівалі. Дзякуй вялікі ўсім хто нас падтрымліваў, і ня толькі мяне аднаго, але і іншых.

Як трымаліся вашы бацькі? Ваша дачка?

Я яшчэ ў дарозе, еду з бацькам. Вельмі перажываем за тое, што здарылася, абмяркоўваем. Еду наўпрост да дачкі, хачу ўбачыць дачку. Я яе столькі ня бачыў, маленькую дачку. Хачу яе абняць і пацалаваць.

Чаму навучыла вас турма?

Гэта такая школа - гэта не перадаць на словах... Столькі многа людзей невінаватых, і ня толькі па палітычных артыкулах, шмат розных людзей. Усе церпяць. За кожнага трэба маліцца, кожнаму нейкую аказваць дапамогу, бо інакш нельга - трэба трымацца разам. Бо людзям патрэбная дапамога паўсюль, ня толькі ў турме. Я лічу, што найлепшае - гэта цьвёрдасьць, цярпімасьць і надзея на самае лепшае.

Што было самым страшным у зьняволеньні? Ці ўжываліся ў дачыненьні да вас катаваньні?

Не, у дачыненьні да мяне такіх катаваньняў не было. Самае цяжкае для мяне - гэта адчуваць што адбываецца тут, на свабодзе. Як твае блізкія, усе астатнія, вось гэта было самы цяжкі стан - быць далёка ад сваіх родных.

Каму вы ўдзячны за вызваленьне?

Усім-усім, хто за мяне перажываў, хто прыклаў часьціцу сябе для перажываньня за мяне і ўсіх астатніх, і я лічу - Гасподзь дапамог. І я лічу - яшчэ ўсё наперадзе і самыя лепшыя часы яшчэ настануць, і ўсіх людзей павінны вызваліць.

Ці выйшлі б яшчэ раз на Плошчу?

На гэтае пытаньне я зараз не магу адказаць, таму што, самі разумееце: як я магу адказаць - мяне толькі вызвалілі з турмы... Гэта маё меркаваньне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць