Грамадства33

В.Сукала лічыць мэтазгодным увядзенне ў Беларусі суда прысяжных

Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала лічыць мэтазгодным увядзенне ў Беларусі суда прысяжных. Аб гэтым ён заявіў 3 чэрвеня на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі.

Валянцін Сукала лічыць, што шмат у чым фармальным сёння з’яўляецца інстытут народных засядацеляў, які не аказвае пазітыўнага ўплыву на якасць правасуддзя. «Прынцып народаўладдзя мог бы быць захаваны шляхам трансфармацыі гэтага інстытута ў суд прысяжных па вельмі абмежаванай колькасці спраў і толькі ў вышэйстаячых судах», — сказаў ён.

Старшыня Вярхоўнага суда таксама прапанаваў некаторыя арганізацыйныя і практычныя меры, накіраваныя на ўстараненне выяўленых недахопаў і агульнае павышэнне эфектыўнасці правасуддзя. У прыватнасці, для зніжэння нагрузкі на суддзяў без павелічэння судовага персаналу Вярхоўны суд падрыхтаваў шэраг заканадаўчых прапаноў.

«Па-першае, выключэнне з судовай юрысдыкцыі фактычна бясспрэчных грамадзянскіх спраў (запазычанасці па банкаўскіх крэдытах, плацяжах за паслугі ЖКГ) і перадача іх у іншую сферу разгляду
дасць магчымасць ужо ў гэтым годзе знізіць аб’ёмы грамадзянскага правасуддзя больш як на 20 працэнтаў. Акрамя таго, Вярхоўны суд завяршыў падрыхтоўку законапраекта, які прадугледжвае ўвядзенне шырокіх элементаў апеляцыі ў крымінальнае судаводства», — паведаміў Валянцін Сукала.

На яго думку, значна знізіць нагрузку можна і за кошт дасудовага спынення крымінальных спраў за бяспечныя злачынствы.

«Адміністрацыйны працэс па сваёй сутнасці павінен быць спрошчаны і паскораны. Лічу, што абсалютная большасць спраў аб дробным хуліганстве, распіцці спіртных напіткаў (а іх у судах у 2010 годзе было разгледжана больш за 270 тыс.) маглі б разглядаць начальнікі РАУС, самі накладаючы спагнанне, не звязанае з арыштам», — лічыць Валянцін Сукала

Каментары3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць