Грамадства55

16 чалавек аштрафаваныя за ўдзел у акцыі ў «Брузгах»

Суддзі суда Гродзенскага раёна разгледзелі 13 чэрвеня 16 пратаколаў, складзеных у дачыненні да ўдзельнікаў несанкцыянаванага пікета каля пункта пропуску на беларуска-польскай мяжы «Брузгі».

Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік, 15 удзельнікаў акцыі аштрафаваны па артыкуле 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання) і 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях

на 70–80 базавых велічынь. Гэта складае 2.450.000–2.800.000 рублёў.

Адзін з затрыманых аштрафаваны толькі па арт. 23.4 КоАП на 25 базавых велічынь — 875.000 рублёў.

Як адзначыў Вячаслаў Ігнацік,

большасць з аштрафаваных ужо выплацілі штрафы, каб не быць даўжнікамі і мець магчымасць выязджаць за мяжу.

Ён таксама паведаміў, што па меры заканчэння праверак будуць прымацца рашэнні аб пакаранні іншых затрыманых удзельнікаў акцыі.

Нагадаем, інцыдэнт у «Брузгах» пачаўся 12 чэрвеня ў 18.00 з-за таго, што супрацоўнікі мытні не выпускалі на тэрыторыю Польшчы вадзіцеляў, якія выязджалі туды другі дзень запар. Падставай для такіх дзеянняў сталі рашэнні ўрада аб абмежаванні і забароне вывазу за мяжу аўтамабільнага паліва і шэрагу спажывецкіх тавараў.

Каля 200 вадзіцеляў, якія пратэставалі супраць новых правілаў, перакрылі дарогу на пагранпераходзе. Супакоіць людзей беспаспяхова спрабавалі прыбыўшыя з Гродна старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра, кіраўнікі абласных упраўленняў унутраных спраў і дзяржбяспекі, пракуратуры. Дэблакіраваў дарогу міліцэйскі спецназ. Рух быў адноўлены каля 21.00.

Паводле звестак МУС на вечар 13 чэрвеня, за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі былі затрыманыя 22 чалавекі.

Каментары5

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць