Усяго патроху44

Адкрыта падобная да Зямлі плянэта

Упершыню астраномы адкрылі плянэту па‑за Сонечнай сыстэмай, якая нагадвае Зямлю i на якой патэнцыйна могуць існаваць умовы, спрыяльныя для жыцьця.

Плянэту знайшла група з 11 эўрапейскіх астраномаў. Плянэта, пазначаная як 581 c, крыху большая за Зямлю i на ёй могуць быць тэмпэратуры, што робяць магчымымі існаваньне вады ў вадкім стане.

Аднак зорка Gliese 581, вакол якой круціцца плянэта, значна меньшая, слабейшая i халаднейшая за Сонца i залічваецца да г.зв. чырвоных карлікаў. Зоркі гэтага тыпу выпраменьваюць слабае, чырванаватае сьвятло, аднак іх «працягласьць жыцьця» даўжэйшая за зоркі тыпу Сонца.

Gliese 581 з плянэтай знаходзяцца на адлегласьці 20,5 сьветлавых год ад Зямлі — як на касьмічныя адлегласьці дык вельмі блізка.

Адкрыцьцё было выканана пры дапамозе тэлескопу Эўрапейскай астранамічнай абсэрваторыі ў Чылі. Спэцыяльная апаратура аналізуе памехі ў розных дыяпазонах сьвятла, што выпраменьваецца зоркамі. Менавіта на падставе гэтых памехаў і ўсталёўваецца існаваньне аддаленых плянэтаў.

Адкрытая плянэта 581 c прыблізна ў пяць разоў цяжэйшая за Зямлю. Пакуль не вядома, ці мае яна скалісты характар, як Зямля, ці гэта лядовы шар, пакрыты вадой. У першым выпадку яна была б недзе ў 1,5 разы большая за нашую плянэту, a ў другім — яшчэ большая.

581 c абарачаецца вакол зоркі на вельмі блізкай арбіце — адно абарачэньне займае ўсяго 13 дзён (Зямлі 365 дзён). Гравітацыя на яе паверхні прыкладна ў 1,6 разы большая за зямную.

На плянэце мусіць быць паветра, хаця немагчыма пакуль вызначыць яго склад. На думку вынаходнікаў, тэмпэратура на паверхні плянэты можа вагацца ад 0 да 40 градусаў C. Калі гэта так, на плянэце можа быць жыцьцё зямнога тыпу.

Усе плянэты, адкрытыя да гэтага часу, былі для жыцьця альбо надта гарачыя, альбо надта халодныя, альбо былі проста газавымі шарамі, падобнымі да Юпітэра.

Зорка Gliese 581, што знаходзіцца ў сузор’і Вагаў, надта слабая, каб яе можна было ўбачыць без тэлескопу.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Відэа з новай плянэтай можна пабачыць тут

Каментары4

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць