Архіў

Дзе трымаць грошы?

№ 39 (301), 18 кастрычніка 2002 г.

Дзе трымаць грошы?

З пачатку году банкаўскія ашчаджэньні беларусаў у рублях павялічыліся больш чым на 80%, а ў свабодна канвэрсоўнай валюце — на 10%. Гэта тлумачыцца ня столькі ростам даверу да банкаў, колькі жаданьнем зь іх дапамогай “пабегаць навыперадкі” з інфляцыяй.

Традыцыйная практыка пераводзіць лішак грошай у СКВ сёлета не спрацоўвае. Інфляцыя (23% са сьнежня) расьце хутчэй за курс даляра (18%), што выклікае зьніжэньне пакупніцкай вартасьці “мёртвай” валютнай гатоўкі. У гэткіх умовах прапановы камэрцыйных банкаў падаліся людзям больш прывабнымі. Намінальныя даходы па ўкладах у рублях сёньня складаюць у сярэднім 60% гадавых (5% штомесяц), што апераджае ўзровень інфляцыі прынамсі ўдвая.

Крыху іншая сытуацыя з банкаўскімі ашчаджэньнямі ў валюце. Намінальныя даходы па іх зазвычай не перавышаюць 12% гадавых (0,5% штомесяц).

Рызыка ёсьць заўсёды

Ці варта давяраць свае грошы банкам? Усе мы памятаем суседзкія “чорныя аўторкі” ды “жнівеньскія дэфолты”. Не дадае аптымізму і той факт, што праблема гарантыяў да канца ня вырашаная ні ў адной краіне сьвету. Сума кампэнсацыі, якую атрымліваюць укладнікі банку ў выпадку яго банкруцтва, дастаткова абмежаваная. У большасьці краінаў Эўразьвязу сума выплатаў зь міжбанкаўскіх рэзэрвовых фондаў ня можа перавышаць 20 тыс. эўра. Лічыцца, што чалавек, які разьлічвае мець ад укладаў прыбытак, мусіць узяць на сябе частку рызыкі.

Яшчэ больш заблытанае становішча ў Беларусі. За 11 гадоў незалежнасьці так і ня быў прыняты закон аб кампэнсацыі ўкладаў фізычным асобам. Таму ў кожным надзвычайным выпадку ўраду даводзілася “шукаць варыянты”. Так, абавязкі банку “Пошук”, які быў збанкрутаваў, перайшлі да Нацбанку, а “БелБалтыі” — да “Беларусбанку”. Праўда, гэткі мэханізм кампэнсацыі можна назваць умоўным. З укладнікамі “Пошуку” не разьлічыліся дагэтуль, укладнікам “БелБалтыі” сплацілі ня болей чым па 500 даляраў.

Што праўда, беларусы ніколі не былі рызыкантамі. Цяпер “сярэдні” грамадзянін краіны трымае на банкаўскіх рахунках у рублях і СКВ разам толькі 36 даляраў. Між тым, экспэрты Нацбанку цьвердзяць, што “панчошныя” ашчаджэньні перавышаюць гэты паказьнік прынамсі ў 11—14 разоў.

Як пазьбегнуць памылак?

Грошы мусяць рабіць грошы — рана ці позна гэта станецца аксіёмай ня толькі для бізнэсоўцаў. Адно што пры любым стане эканомікі выбар “свайго” банку давядзецца рабіць самастойна. Каб не памыліцца, трэба памятаць колькі агульных парадаў.

Па-першае, ніколі ня верце рэкляме. Больш дакладная крыніца інфармацыі — банкаўскія справаздачы, што друкуюцца ў газэтах. Чым большымі грашыма апэруе банк і чым большыя ягоныя рэзэрвы — тым больш гарантыяў.

Па-другое, вас не павінны ўводзіць у зман высокія працэнты па ўкладах. 300% гадавых — падстава засумнявацца. Таму што буйныя банкі, якія ня маюць патрэбы нарошчваць актывы любой цаной, прапануюць менш выгадныя ўмовы.

Па-трэцяе, нялішне нагадаць, што цяпер дзяржава гарантуе поўную захаванасьць укладаў у рублях і ў СКВ толькі ў “Беларусбанку” і “Белаграпрамбанку”, а валютных укладаў — яшчэ ў “Белзьнешэканамбанку”, “Прыёрбанку”, “Белінвэстбанку”, “Белпрамбудбанку”.

І самае галоўнае. Лепш не давяраць усіх грошай аднаму банку, а разьмеркаваць іх паміж некалькімі. Рызыка нашмат зьменшыцца.

С.І.


Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць