Архіў

Каляндар

№ 39 (301), 18 кастрычніка 2002 г.

каляндар

6 кастрычніка 1677

памёр Альбэрт Вайцех Каяловіч (Віюк-Каяловіч), езуіт, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.
Вучыўся ён у Нясьвіжы і Вільні. Выкладаў у Смаленску, пасьля вярнуўся ў Вільню, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да рэктара. Напісаў двухтомную “Гісторыю Літвы”, гербоўнік шляхты ВКЛ “Намэнклятар”, этнаграфічную працу “Мешаніна рэчаў”, дзе распавёў пра мястэчкі і гарады Вялікага Княства, гісторыю, побыт і заняткі людзей.

10 кастрычніка 1577

“Магілёў, Мазыр і Ула атрымалі Магдэбурскае права — на два стагодзьдзі пазьней за Вільню і Берасьце (1387, 1390) і на стагодзьдзе пазьней за Менск (1499).

12 кастрычніка 1952

у Нью-Ёрку беларускія эмігранты паставілі “Паўлінку” Купалы. Тэатар мог стаць прафэсійным, аднак памерла маладая зорачка Натальля Куліковіч-Кушаль, зьехалі зарабляць на жыцьцё на радыё “Вызваленьне” ў Мюнхен Галіна Ганчарэнка і Барбара Вержбаловіч. Так і не стварыўся эміграцыйны тэатар.

20 кастрычніка 1677

нарадзіўся Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1704—1709, 1733—1736 ). Ягоныя палітычныя посьпехі залежалі ад фартуны швэдзкага караля Карла ХІІ. Падтрымаўшы яго, у 1704 г. Ляшчынскі зрабіўся каралём. Потым Карла разьбілі пад Палтавай, і Станіслаў мусіў вярнуць трон Аўгусту ІІ. Другі раз Ляшчынскі пачаў змаганьне за пасад у 1733 г., калі Аўгуст Моцны памёр. Вайна цягнулася тры гады і скончылася для Ляшчынскага паразай. Ён зьехаў у Францыю, дзе атрымаў ад Людовіка XV у пажыцьцёвае валоданьне Лятарынгію. Ягоная дачка сталася каралевай Францыі, а сам Ляшчынскі памёр на 89-м годзе жыцьця. Старэнькі кароль грэў ногі ля каміна і, заснуўшы, згарэў.

25 кастрычніка 1902

быў асьвечаны менскі мячэт. Ён быў разбураны ў 1962 г. дзеля будаўніцтва гатэлю “Юбілейны”.

29 кастрычніка 1952

у Полацку адкрыты пэдагагічны інстытут. Тады Полацак быў абласным цэнтрам.

Алег Гардзіенка; “Анахну Кан”


Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць