Архіў

Паштовая скрынка. 12 сьнежня

***

Алегу А зь Менску. Падручнікі з клясычнага правапісу найпрасьцей знайсьці ў Інтэрнэце: Браніслаў Тарашкевіч “Беларуская граматыка для школ” http://txt.knihi.com/taraskievic/hramatyka; Вiнцук Вячорка “Пішам тарашкевіцаю. 10 памятак беларускага правапісу” http://www.nn.by/1998/18/04.htm. Тамсама ёсьць і “Слоўнік беларускае мовы (клясычны правапіс)” http://slounik.hypermart.net/.

Аўтару “Тралейбуса”. Гэта яшчэ не газэтнае апавяданьне. Пішаце хораша, стрыжань у Вас моцны. Трэніруйцеся, змушаючы сябе пісаць у клясычных жанрах. А гэтую штучку аддайце ў літаратурную газэту ці выданьне для юнакоў.

Тэдзе Лі. Працягу музычных рэцэнзій мы ад Вас так і не дачакалі. Пытаньне зь першай порцыяй: чаму менавіта гэтыя, а ня іншыя альбомы рэцэнзуюцца? Калі б гэта была рэцэнзія на “два найлепшыя альбомы мінулага месяца”, пайшло б цікавей. Што да стылю: калі даеш столькі ангельскага тэксту, варта паклапаціцца пра якасны пераклад. Ня ўсе ж чытачы добра ведаюць па-ангельску.

Арцёму А. з Вэцляра. Гатовыя надрукаваць афарызмы Кафкі, калі дашлеце нам арыгінал (у электронным выглядзе — тэкставым файлам ці сканаванай карцінкай — або ксэракопіяй). У Менску мы яго не адшукалі.

Сяргею Б. з Гомеля. “Лімэрыкі ліцьвінаў” — матэрыял для часопісу. Прапануйце “Arche” ці “Дзеяслову”.

Гервазію. Гэта яшчэ не эсэ: яно замалое, а сэнс, укладзены ў яго, будзе зразумелы толькі людзям, блізка з Вамі знаёмым.

Настасьсі М. зь Менску. Ваш “Шарсьцін” напісаны ў рэчышчы беларускай літаратуры 90-х. Ён ня горшы, але й ня лепшы ад якога-небудзь “Бабчына”. Такія творы могуць трапіць на старонкі “НН” толькі ў якасьці выключэньня. Вы замаладая, каб мы маглі зрабіць такое выключэньне Вам. Вы напісалі свой твор, не выходзячы з кватэры. Ён не нясе вялікшай інтэлектуальнай нагрузкі, ягонаму стварэньню не папярэднічалі “палявая праца”: сядзеньне ў бібліятэцы, рызыкоўныя гутаркі зь людзьмі, збор цяжкадаступнай інфармацыі. Калі пачатковы капітал настолькі мізэрны — дзіцячыя ўспаміны, ня ўкрытыя пацінай жыцьцёвага досьведу, дык і даданая вартасьць ня можа выйсьці вялікай. Вы добра пішаце, у Вас пекная мова. Цяпер Вам ужо не ісьці за айчыннымі ўзорамі, а вучыцца на добрай — і пасьпяховай — перакладной літаратуры.

Аўтару “Textasy”. Вы маеце рацыю: з гэтага сапраўды выйдзе спраўны пачатак псэўдагістарычнага псэўдадэтэктыву альбо эратызаванага апавяданьня.

Пятру Д. зь Вялікага Сяла. Добра было б, каб вы стала пісалі нам пра тое, што дзеецца ў Вашых краях.

Уладзю Г. зь Віцебску. Вашае апавяданьне: маці ад чужых людзей дазнаецца, што яе сын — беларускамоўны. Сытуацыя надуманая. Нейкая няўдалая фантасмагорыя.

К.Т. з Магілёўскай вобл. Адносіны паміж кіраўнікамі дзяржаваў, як і між людзьмі наагул, мусяць вызначацца не эканамічным становішчам, а чалавечай годнасьцю і ўзаемапавагай.

Мікалаю Г. з Маладэчна. Зваротаў да прэзыдэнта Беларусі “НН” не друкуе. Матэрыялы Вашае справы перадамо ў Праваабарончы цэнтар “Вясна”.

Віялеце П. з Кастрыцы. “НН” стала пісаць пра палітыку болей, бо незалежных выданьняў, якія пра яе пішуць, няшмат. Пра “мастацтва” пішам ня менш. Тэлепраграма ашчаджае грошы: чытачам не даводзіцца да “НН” купляць яшчэ нейкую газэту адмыслова дзеля праграмы. А ў нас чалавек можа чытаць яе па-беларуску клясычным правапісам. Такога больш ні ў якой газэце няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць