Архіў

Грамадзкі інстынкт і свабода

Анатоль Сідарэвіч ФОТА АНАТОЛЯ КЛЕШЧУКА

У канцы мінулага году нейкая хворасьць не дала мне выйсьці на вуліцу — да тэлефона — і павіншаваць з 80-годзьдзем Алену Васілевіч. А зрабіць гэта post festum было няёмка.

Анатоль Сідарэвіч ФОТА АНАТОЛЯ КЛЕШЧУКА
Нешта не сустракаў указу аб узнагароджаньні слыннае пісьменьніцы. Вырашылі не ўзнагароджваць? Ці патэлефанавалі, як за пяць гадоў да таго тэлефанавалі Янку Брылю? «Іван Антонавіч, ёсьць думка ўзнагародзіць Вас ордэнам». І пачулі адказ: «Не турбуйцеся». Адказ чалавека, які ўмеў годна паводзіцца зь пілсудчыкамі ў Заходняй Беларусі, быў жаўнерам і партызанам у дні другое сусьветнае вайны, не спакусіўся на чырвоную кніжку, хоць і агітаваў яго ў КПСС Міхась Лынькоў...

Ня ведаю, як было з Аленаю Васілевіч. Калі вырашылі не ўзнагароджваць — не прызналі «сваёю». Калі ж пачулі, што пісьменьніца ня прыме ўзнагароды, дык я — зноў жа — рады за паважанага мною чалавека. Вось і Ніла Гілевіча не ўзнагароджвалі, і Анатоля Вярцінскага...

Ніл Гілевіч, як выглядае, цьвёрда замацаваўся ў ліку забароненых. Ёсьць такія сьпісы на радыё і тэлебачаньні: пэўным дзеячам нельга выступаць, а артыстам — чытаць тэксты, агучваць ролі (нават зайчыка ці коткі ў казцы для дзяцей). Непажаданыя асобы маюцца і ў дзяржаўных газэтах з часопісамі: Сьвятлана Алексіевіч, Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Алесь Разанаў, Уладзімер Арлоў... Ды мяне ня дзеяньні чыноўнікаў турбуюць: што возьмеш з хамаў? Мяне цікавіць псыхалёгія людзей мастацтва.

Антон Луцкевіч пісаў пра расейскі народ: «Поўная нястача грамадзкага інстынкту, крайні індывідуалізм — вось аснаўныя рысы так доўга няволеных мас». Ведама, Луцкевіч і свой народ не забываў. Ён бачыў, як маса сыноў ды ўнукаў прыгонных сялян і бітае шляхты ня здатная быць вольнымі людзьмі і ненавідзіць вольных. Ягоныя словы пра грамадзкі інстынкт ды індывідуалізм выдатна стасуюцца і да нашых дзеячоў культуры.

Дзівяць мяне няштатныя аўтары, якія нясуць у той «ЛіМ», у тыя часопісы артыкулы, рэцэнзіі, нататкі, вершы, прозу. Няўжо грамадзкі інстынкт не падказвае ім, што найлепшы сродак абароны ад цэнзуры — нічога не пісаць для падцэнзурных выданьняў? Няўжо грамадзкі інстынкт не падказвае артыстам, што найлепшы сродак абароны ад цэнзуры на радыё і тэлебачаньні — ня йсьці да іх агучваць ролі, чытаць тэксты? Няўжо грамадзкі інстынкт не падказвае, што ад хамаў нельга браць прэміі, мэдалі і ордэны?

Калі інтэлігенцыя ня здольная арганізавацца супраць грамадзкага зла, дык чаго ж тады жадаць ад людзей у ватоўках і плюшаўках?

Анатоль Сідарэвіч

Каментары

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць