Культура

Талака ў Зембіне пераносіцца на 18 мая

Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін заснаваны ў 1983 ІКАМОС, Міжнародным саветам па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцінаў, святкуецца з 1984-га кожнага 18 красавіка.

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры традыцыйна сустракае гэты дзень мерапрыемствамі — пазнавальнай экскурсіяй, валанцёрскай талакой, круглым сталом ці іншай ініцыятывай.

У гэтым годзе сябры грамадскага аб’яднання запланавалі чарговую талаку па добраўпарадкаванню рыма-каталіцкіх могілак побач з руінамі былога дамініканскага касцёла ў мястэчку Зембін Барысаўскага раёна.

«Але прырода ўносіць свае карэктывы, і позняя зіма, і вясна, якая па сапраўднаму яшчэ не пачалася, не хочуць пускаць нас на працы 20 красавіка, пра якія мы самаўпэўнена ўжо паспелі абвесціць» — гаворыцца ў паведамленні Таварыства аховы помнікаў.

Таму прынята рашэнне пра адсоўванне талакі на больш позні тэрмін, а менавіта на 18 мая, да Міжнарподнага дня музеяў, дня, які прысвечаны скарбніцам па захаванню і экспанаванню рухомых помнікаў, рухомых культурных здабыткаў.

Акрамя таго, Таварыства аховы помнікаў пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» падрыхтавала да выпуску мультымедыйны дыск.

На дыску прэзентавана праца архітэктурнай секцыі — даследчыя праекты і архітэктурныя праектныя прапановы, праца над якімі вялася ў 2010 – 2012-м гг. Гэта матэрыялы па цэламу шэрагу, як існуючых, так і страчаных гісторыка-культурных аб’ектаў Мінска, Бярэсця, Магілёва, па аб’ектах жыдоўскай культурнай спадчыны.

Дыск будзе разасланы па архіўных, музейных і бібліятэчных установах, перададзены для карыстання партнёрскім арганізацыям, як у Беларусі, так і за яе межамі, будзе распаўсюджвацца на прэзентацыях, якія плануюцца не толькі ў Мінску, але і ў іншых населеных пунктах Беларусі, і інфармацыя аб правядзенні якіх будзе дадаткова размяшчацца ў сродках масавай інфармацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ48

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі30

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ48

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць