Грамадства1919

Затрыманыя акторы і гледачы «Свабоднага тэатру»

22 жніўня ў катэджы ў раёне Зялёнага Лугу ў Менску меўся адбыцца спэктакль «Свабоднага тэатру». Але ў дом уварваўся АМОН. Сярод 60 затрыманых была група французаў і трое дзетак.

22 жніўня ў катэджы ў раёне Зялёнага Лугу ў Менску меўся адбыцца спэктакль «Свабоднага тэатру». Але ў дом уварваўся АМОН. Сярод 60 затрыманых група французаў і трое дзетак.

Новы праект «Свабоднага тэатру» быў пастаўлены паводле п'есы Эдварда Бонда «Адзінаццаць кашуляў». Аднак паказу не судзілася адбыцца.

Перад пачаткам імпрэзы ў катэдж уварваліся байцы Палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня, і міліцыянт Басалыга загадаў усё спыніць.

Гледачы (50 чалавек), акторы, а таксама журналісты і замежныя госьці (сярод іх францускі рэжысёр Крыстыян Бэнэдэці, кіраўніцтва францускага тэатру «Артфатвіль») былі затрыманыя і дастаўленыя ў пастарунак Савецкага раёну.

П’еса ангельскага драматурга Эдварда Бонда “Адзінаццаць кашуляў” прысьвечаная праблеме гвалту ў школьным асяродзьдзі. Але, паводле актораў Вольнага тэатру, “пры жаданьні можна і тут убачыць палітыку”.

Затрыманьне актораў і гледачоў андэграўндавага тэатру — відовішчная тэма як для сцэны і кінэматографу, так для СМІ. Беларускія ўлады выкарысталі нават сэзон адпачынкаў, каб чарговы раз заявіць пра сябе на сьвет цэлы.

Прапануем Вам хроніку падзеяў тэатральнага вечара (сярод затрыманых апынулася наша фотакарэспандэнтка Юлія Дарашкевіч, а таксама некаторыя з чытачоў).

* * *

20:40

Усім забаронена карыстацца сродкамі мабільнай сувязі. Усе чакаюць міліцэйскіх аўтобусаў.

20:55

Пад'ехаў аўтобус, больш за 50 чалавек пагрузілі ў аўтобус. Усіх вязуць у Савецкі РУУС. Людзі, што знаходзяцца ў аўтобусе, скардзяцца, што вельмі душна.

21:10

Сярод затрыманых трое малых дзетак, гадкоў па пяць. Яны сядзяць у бацькоў на каленях у тым самым аўтобусе.

21:30

Усіх завялі ў падвальнае памяшканьне Савецкага РУУС. Як кажуць затрыманыя, памяшканьне някепскае. Ёсьць нават фатэлі. Зь іншага боку, забараняюць размаўляць. Але ёсьць меркаваньне, што ўсіх адпусьцяць.

21:39

Ва ўсіх перапісваюць зьвесткі, забараняюць размаўляць.

21:46

Адпусьцілі замежнікаў. Астатнім загадана «чакаць».

22:00

Выпусьцілі таксама дзяцей і іхных бацькоў. Астатнія сядзяць і чакаюць. Ім забараняюць нават выходзіць у прыбіральню.

22:40

Затрыманым абвесьцілі, што яны затрыманыя на тры гадзіны.

23:20

Чалавек у цывільным выйшаў з РУУСу і паведаміў, што пасьля апытаньня ўсіх затрыманых адпусьцяць.

23:50

Спачатку адпускаюць тых, хто мае каля сябе пашпарты. Людзі ў паказаньнях дружна пішуць, што яны прысутнічалі на вясельлі «Дзяніса і Марыны», калі наляцела міліцыя.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ48

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі30

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ48

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць