Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1313

Куля для прэзыдэнта

Справу Освальда беларускі КГБ даваў пачытаць нават амэрыканцам. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Аўтар аднаго з водгукаў на папярэдні постынг мусіць, лічыць, што пытаньнем пра Освальда эфэктна прыпірае Шушкевіча да сьценкі. Але насамрэч былы сьпікер і цяперашні кандыдат на Нобэля чуў гэта мільён разоў. Таму без аніякіх камэнтароў прапаную вашай увазе гатовы Шушкевічаў расповед з майго архіву.

"Гісторыю зь Лі Харві Освальдам — тым самым, што на думку камісіі Сэнату ЗША забіў прэзыдэнта Кэнэдзі — любяць прыгадваць мае нядобразычліўцы. Падтэкст просты: Шушкевіча нездарма прыставілі да тога амэрыканца. Маўляў, здагадайцеся, што за кантора за ім стаяла.

А насамрэч было так. Пасьля асьпірантуры ў Акадэміі навук я падаўся на радыёзавод, дзе ў спэцыяльным канструктарскім бюро ўтварылася лябараторыя ў справе праектаваньня прыладаў для навуковых даследаваньняў. Там палічылі, што я лепей за іншых арыентуюся ў ангельскай мове, і даручылі падвучыць Освальда мове расейскай. Дарэчы, зь ім ніводнага разу не давялося апынуцца з вока на вока. Толькі на пару з калегам — Сашам Рубінчыкам. Такая была завядзёнка — каб аніякіх патаемных кантактаў і размоў.

Як Освальда занесла ў Савецкі Саюз, для мяне і цяпер загадка. Распытваць было забаронена, а сам ён пра гэта нічога не гаварыў. Са сваіх жа ўражаньняў скажу, што, працуючы слесарам, ён ні ў якае параўнаньне ня ішоў нават з зусім маладымі хлопцамі, што слясарылі побач. І я не аднойчы прасіў майстра, каб не давалі амэрыканцу выконваць маіх замоваў. Дый асаблівага інтэлекту я ў яго не заўважыў. Увогуле, скажу шчыра, не магу паверыць, што гэта ён страляў у Джона Кэнэдзі.

Тэма Освальда чарговы раз усплыла, калі я быў ужо старшынём Вярхоўнага Савету. Паведамляюць неяк: вядомы амерыканец Норман Майлер (часьцей ягонае прозьвішча пішуць як Мэйлер. — А.К.) просіць у вас аўдыенцыі.

Я спытаў дарадцу ў міжнародных справах Сяргея Панькоўскага: хто такі гэты Майлер? "Дык гэта ж знакаміты амэрыканскі пісьменнік!" — адказвае ён.

Хутчэй, кажу, у бібліятэку, прынясеце ўсё, што ёсць, зь ягоных твораў. За ноч дзе прачытаў, дзе прагледзеў кнігу пра вайну "Голыя і мерцьвякі". У мяне адразу ж — асацыяцыі з Сіманавым ды Быкавым…

Сустрэліся. Прыехаў ён зь вялікай групай супрацоўнікаў і адразу: ці можна пазнаёміцца са справай Освальда, што ў вашым КГБ?

Спэцслужба тады падпарадкоўвалася Вярхоўнаму Савету, і я сказаў, што адказ ён атрымае заўтра.

Затэлефанаваў у КГБ. На маё пытаньне, ці можна паказаць госьцю справу, тагачасны кіраўнік ведамства Эдуард Шыркоўскі сказаў: калі ласка, ніякіх дзяржаўных сакрэтаў ў ёй няма.

Падчас размовы з Норманам Майлерам я са здзіўленьнем даведаўся, што ні Сіманава, ні Быкава той не чытаў і наагул пра іх ня ведае. Як сапраўдны амэрыканец ён ніколькі з гэтай нагоды не камплексаваў. Я ж падумаў: мы тут іншыя, саромеемся недасьведчанасьці. Таму і спаць мне шалёна хочацца, бо, каб не выглядаць у размове левым ботам, змарнаваў ноч на тваіх "Голых і мерцьвякоў"!

А вось фантазія ў Майлера незвычайная. І працуе ён, відавочна, не як нашы пісьменнікі, а брыгадным метадам, бо кніга вялікага фармату на васямсот старонак выйшла з друку празь некалькі месяцаў пасля нашай сустрэчы. Тое, як ён потым у кнізе перакруціў на свой лад нашую гаворку, — словамі не перадаць. Кніга па-ангельску называецца "Osvald's Tale". Слова Tale перакласьці можна і як "апавяданьні", і як "плёткі", ня ведаю нават, як лепей. Адзіная ўцеха, што аўтар даслаў мне асобнік зь ветлівым подпісам…".

Ілюстрацыі: 1) фота Освальда менскага пэрыяду; 2) на ўсім робяць бізнэс: забойства ў Даласе скарысталі як круты сюжэт для кампутарнай гульні.

Каментары13

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў8

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць