Эканоміка11

Чатыры кампаніі пазбаўлены статусу рэзідэнта ПВТ

Пытанні дзейнасці рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій разгледжаны на пасяджэнні Назіральнага савета ПВТ, якое правёў 13 чэрвеня намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.

Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, на пасяджэнні былі разгледжаны пытанні эфектыўнасці працы рэзідэнтаў ПВТ, заявы ад юрыдычных асоб з мэтай іх рэгістрацыі ў якасці рэзідэнтаў Парку.

Па выніках разгляду прынятыя рашэнні па рэгістрацыі пяці кампаній у якасці рэзідэнтаў ПВТ, адмоўлена ў рэгістрацыі адной кампаніі.

За невыкананне рэзідэнтамі ПВТ абавязкаў, прадугледжаных дагаворам аб умовах іх дзейнасці, прынятыя рашэнні аб пазбаўленні статусу рэзідэнта Парку чатырох кампаній.

Асобная ўвага на пасяджэнні была нададзена пытанням забудовы тэрыторыі ПВТ і далейшаму развіццю яго інфраструктуры. Анатоль Калінін указаў на недахопы ў працы Мінгарвыканкама і Нацыянальнай акадэміі навук у частцы комплекснай забудовы тэрыторыі ПВТ, а таксама прывядзенні прылеглай да яго тэрыторыі ў належны санітарны стан. Дадзены даручэнні па іх ухіленні і далейшым развіцці інфраструктуры ПВТ.

На пачатак чэрвеня ў Парку высокіх тэхналогій было зарэгістравана 124 рэзідэнты, у якіх працуе амаль 14,5 тыс. супрацоўнікаў.

У першым квартале 2013 года аб'ём вытворчасці камп'ютарных праграм і паслуг кампаній-рэзідэнтаў парку склаў 863 млрд. беларускіх рублёў. Тэмп росту да аналагічнага перыяду 2012 года ў абсалютных лічбах склаў 143%, а з улікам дэфлятара і змянення курсу долара ЗША — 134%.

Экспарт праграмнага забеспячэння і паслуг за тры месяцы 2013 года склаў 80,7 млн. долараў і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года на 20%. Пры гэтым доля экспарту ў агульным аб'ёме вытворчасці ПВТ склала 81%.

Беларускі Парк высокіх тэхналогій з'яўляецца адным з найбуйнейшых ІТ-кластараў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Паводле ацэнкі аналітычнай кампаніі Gartner, Беларусь уваходзіць у топ-30 краін у сферы афшорнага праграміравання (верасень 2012 года).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць