Эканоміка

Кітайскі Чжэнчжоў стаў пабрацімам Магілёва

Прадстаўнікі выканаўчай улады Магілёва і Чжэнчжоу — сталіцы кітайскай правінцыі Хэнань — падпісалі 12 чэрвеня пагадненне аб устанаўленні пародненых адносінаў. 

Цырымонія падпісання праходзіла ў будынку магілёўскай ратушы. З беларускага боку пагадненне падпісаў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, з кітайскага — кіраўнік дэлегацыі, намеснік мэра народнага ўрада Чжэнчжоу Лью Донг. 

Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік кітайскай дэлегацыі выказала надзею, што пагадненне дасць магчымасць больш цеснага і шырокага супрацоўніцтва паміж двума гарадамі. 

У сваю чаргу Уладзімір Цумараў нагадаў, што нагодай для ўстанаўлення супрацоўніцтва з кітайскімі калегамі стала падпісанне ў 2004 годзе пагаднення аб устанаўленні дружалюбных адносінаў паміж Магілёўскай вобласцю і правінцыяй Хэнань. Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскім гарвыканкамам і народным урадам горада Чжэнчжоу быў падпісаны 7 лістапада 2007 года. 

«На працягу апошніх пяці гадоў афіцыйная дэлегацыя Магілёва неаднаразова выязджала ў Чжэнчжоу на розныя міжнародныя інвестыцыйныя форумы. Але менавіта цесныя адносіны ў сферы культуры і адукацыі зблізілі нашы гарады», — падкрэсліў магілёўскі мэр. Ён нагадаў, што ў 2012 годзе ў міжнародным пленэры па жывапісу ў Магілёве ўзялі ўдзел кітайскія пейзажысты, у ратушы прайшла фотавыстава ў гонар 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж КНР і Беларуссю. У сваю чаргу ў Кітаі гастраляваў сімфанічны аркестр Магілёўскай гарадской капэлы. 

«У межах эканамічнага супрацоўніцтва неабходна зазначыць, што за 2013 год знешнегандлёвы абарот Магілёва з КНР склаў $48 млн долараў, што на 20,6% больш да ўзроўню 2012 года», — сказаў Цумараў. 

Паводле яго слоў, сальда знешняга гандлю Магілёва з Кітаем склалася адмоўным у памеры $47 млн. Асноўным экспарцёрам магілёўскай прадукцыі ў Кітай выступае ААТ «Магілёўхімвалакно». 

Падпісанае пагадненне заключана на пяць гадоў. Калі ніводны з бакоў не выкажа жаданне яго скасаваць, то яно будзе працягвацца аўтаматычна. 

Пасля падпісання пагаднення аб устанаўленні пародненых адносінаў было адзначана, што зараз у Магілёва 16 гарадоў-пабрацімаў і 23 гарады-партнёры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ45

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі30

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ45

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць