Свет77

Змагар з карупцыяй у Расіі выкінуўся з акна падчас допыту

Экс-намеснік начальніка антыкарупцыйнага глаўка МУС Расіі Барыс Калеснікаў, які знаходзіўся пад следствам, загінуў, выкінуўшыся падчас допыту з акна, паведамляе прадстаўнік Следчага камітэта.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка СК РФ Уладзіміра Маркіна, экс-генерал, арыштаваны ў лютым па абвінавачванні ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і ў арганізацыі злачыннай супольнасці, cкончыў жыццё самагубствам. Паводле звестак следства, раней генерал ужо двойчы нібыта спрабаваў звесці рахункі з жыццём.

Адвакат Калеснікава Георгій Антонаў кажа, што яму пра здарэнне вядома выключна са слоў іншага адваката Чыжыкава, які таксама не прысутнічаў у кабінеце, калі былы генерал выкінуўся з акна.

Паводле версіі следства, Калеснікаў дзейнічаў сумесна са сваім былым начальнікам, генерал-лейтэнантам паліцыі Дзянісам Сугробавым, і яшчэ некалькімі калегамі. З лістапада 2013 года да лютага 2014 г. злачынная група здзейсніла не менш за 10 цяжкіх злачынстваў, паведамлялі раней следчыя ў судзе.

Калеснікаў не прызнаваў віну.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі29

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць