Мова1313

Білінгвізм мяняе ўяўленне дзяцей пра сусвет

Большасць дзяцей – эсэнцыялісты. Яны лічаць, што многія рысы людзей і жывёл вызначаныя наперад. Але дзеці-білінгвы вераць, што ўсё здабываецца праз жыццёвы досвед, пішуць навукоўцы ўніверсітэту Канкордыя, Канада, у даследаванні, апублікаваным у часопісе Developmental Science.

Выява з сайта freakingnews.com

Што будзе, калі хлопчык нарадзіўся ў Вялікабрытаніі, але яго ўсынавілі бацькі з Італіі? Ён будзе размаўляць па-англійску ці па-італійску? А калі сабаку «ўсынавілі» птушкі, ці абрасце сабака пер’ем?

На падобныя пытанні памылковыя адказы даюць дзеці ў незалежнасці ад таго, колькі моў яны ведаюць. Але памылкі маюць розны характар у моналінгваў і білінгваў.

У даследаванні былі апытаныя сумарна 48 дзяцей: моналінгвы (што ведаюць адну мову), адначасовыя білінгвы (што ведалі адразу дзве мовы) і паслядоўныя білінгвы (што вывучылі спачатку адну, затым другую мову).

Усе групы рабілі памылкі, але памылкі моналінгваў былі заснаваныя на разуменні таго, што ўсе характарыстыкі нададзеныя пры нараджэнні. Білінгвы жа верылі, што ўсяму можна навучыцца, што ўсялякія рысы не надаюцца, а набываюцца з досведам. Адначасовыя і паслядоўныя білінгвы пры гэтым рабілі розныя памылкі.

Паслядоўныя білінгвы, як і было прадказана, ведалі, што мову можна вывучыць, таму правільна адказвалі на пытанне пра чалавечую мову, але пераносілі гэтыя веды і на качак з сабакамі.

«Дзіцячыя сістэматычныя памылкі насамрэч цікавыя псіхолагам, бо дапамагаюць зразумець працэс развіцця, – кажа прафесар псіхалогіі Крыста Баерс-Хайнлайн. — Нашыя вынікі яскрава дэманструюць, што штодзённы досвед у адной галіне, вывучэнні моў, можа змяніць чалавечыя перакананні пра шэраг іншых рэчаў, у тым ліку дзіцячыя эсэнцыялісцкія перакананні».

Дарослыя, што маюць эсэнцыялісцкія перакананні, хутчэй прымуць стэрэатыпы і прадузятыя стаўленні. Вывучэнне другой мовы з нараджэння ці з маленства, мяркуюць навукоўцы, дапаможа дзецям прыняць сацыяльную і фізічную разнастайнасць чалавецтва.

Каментары13

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

Як звычайная крэйда можа дапамагчы знізіць спёку ў доме4

У Польшчы затрымалі двух беларусаў і дзевяцярых украінцаў, якіх падазраюць у арганізацыі мітынгаў за расійскія грошы9

МЗС Беларусі пракаментавала папярэджанні Кіева4

Лукашэнка не перадаваў Пуціну ніякага паслання ад Зяленскага4

Кіраўнік польскай разведкі назваў ключавую ўмову для паляпшэння адносін з Мінскам28

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА4

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў16

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць