Улада11

Лётчыкі F-35 атрымаюць «вочы ад Бога» за $400 тыс. кожнае

Знішчальнік пятага пакалення F-35 Lightning II, выпрабаванні якога ў амерыканскай ваеннай авіяцыі падыходзяць да канца, сам па сабе з'яўляецца найбольш складаным узорам баявой тэхнікі ў гісторыі. Яго часта называюць лятучым камп'ютарам, пішуць амерыканскія СМІ.

Лётчык F-35 у шлеме

Аднак ключавой часткай гэтай машыны можна назваць шлем лётчыка, які фактычна аб'ядноўвае чалавека і машыну ў адзіную сістэму. Канешне, ён зроблены для таго, каб абараняць галаву лётчыка, аднак галоўная функцыя, якая зрабіла яго самай дарагой адзінкай лётнага рыштунку ўсіх часоў — інфармацыйная.

Лётчык F-35 здольны бачыць усё, што адбываецца вакол самалёта — гэтак, калі ён глядзіць уніз, экран шлема не паказвае яму падлогу кабіны, лётчык бачыць аблокі і ўсё тое, над чым ён ляціць. Яму дапамагаюць у гэтым камеры ў абшыўцы машыны, якія выводзяць на экран шлема інфармацыю ў залежнасці ад вуглу нахілу ці паварота галавы пілота.

U.S. Air Force F-35A Lightning II. Фота U.S. Air Force

«Вы можаце зазірнуць у свет праз вочы самаго знішчальніка», — кажа пілот Эл Норман, які выпрабоўвае машыну.

На экран таксама можа паступаць уся інфармацыя адносна стану самалёта — колькасць паліва, хуткасць, вышыня, магчымыя пашкоджанні і г.д.

Таксама на экран можна вывесці тактычную карту, якая паказвае размяшчэнне сваёй і варожай тэхнікі ў паветры і на зямлі.

«Камп'ютар апрацоўвае ўсю інфармацыю з сэнсараў і выводзіць на экран гатовую інфармацыю. Пілот бачыць падзеі, якія разгортваюцца вакол яго, падобна Богу — ён з вялікай ступенню верагоднасці ведае, дзе праціўнік, што ён робіць, што робяць сябры», — зазначыў генерал авіяцыі ЗША Гілмэры Майкл Хостэйдж.

Відэа The Washington Post, якое дэманструе магчымасці шлема лётчыка F-35

Пакуль што у свеце існуе адзіны знішчальнік пятага пакалення, які стаіць на ўзбраенні і ўжо ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, — амерыканскі F-22 Raptor. Серыйная вытворчасць машыны цягнулася з 2001 па 2011 год і была спыненая, каб сканцэнтраваць выдаткі на распрацоўку і вытворчасць знішчальніка-бамбавіка F-35 Lightning II.

Цяпер амерыканская авіяцыя мае 187 знішчальнікаў F-22, яшчэ больш за сотню F-35 праходзяць маштабныя выпрабаванні ў войску і выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі пілотаў і наземнага персаналу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць