Улада44

Жалезьнічэнка ў судзе бараніў сваё права на адукацыю

Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Жана Андрэйчык распачала разгляд скаргі Зьмітра Жалезьнічэнкі на яго паўторнае адлічэньне з Гомельскага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны.

Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Жана Андрэйчык распачала разгляд скаргі Зьмітра Жалезьнічэнкі на яго паўторнае адлічэньне з Гомельскага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны.

Паколькі Зьміцер пасьля паўторнага адлічэньня быў у сьпешным парадку прызваны ў войска, то скаргу ў суд ад імя сына падала яго маці — Ала Фёдараўна Жалезьнічэнка.

Да апошняй хвіліны не было вядома, ці адпусьцяць Зьмітра Жалезьнічэнку з войска на судовае паседжаньне. Ля будынку Цэнтральнага суду Гомеля Зьміцер зьявіўся ў суправаджэньні вайскоўца й мужчыны ў цывільным літаральна за 5—7 хвілінаў да пачатку судовага разбору. Яго адмыслова прывезьлі ў Гомель са Жлобіна на аўтамашыне.

Гаворыць Зьміцер Жалезьнічэнка:

«Позву маці прывезла, дык адпусьцілі сюды. Камандзір роты прыехаў зь яшчэ адным ахоўнікам. Довадаў няслушнасьці паўторнага адлічэньня шмат. Па сутнасьці, мяне абвінавачваюць у тым, што я зрабіў, калі ня быў студэнтам пасьля першага адлічэньня. Апрача таго, унівэрсытэт зноў наступіў на тыя ж самыя граблі, як і ў папярэдні раз. Не было згоды прафкаму на маё адлічэньне. Адлічылі насуперак інструкцыі Мінадукацыі. Усё тыя ж парушэньні, што зафіксаваныя ў матывіроўцы папярэдняга суду. Будзем на гэта й біць».

Студэнт‑выдатнік матэматычнага факультэту, а цяпер салдат тэрміновай службы Жалезьнічэнка быў паўторна адлічаны з унівэрсытэту паводле загаду рэктара 22 студзеня — у той час, калі знаходзіўся на лячэньні з прычыны высокага артэрыяльнага ціску. Да таго ж адлічылі яго паўторна на канікулах, калі Зьміцер яшчэ па‑сапраўднаму не аднавіўся ва ўнівэрсытэце.

Прадстаўнік унівэрсытэту, начальнік юрыдычнага аддзелу гэтай установы Валер Недаступ прэтэнзіяў не прызнаў. Ён даводзіў, што Зьміцер як адноўлены студэнт ня меў права на канікулы. Пра ягонае захворваньне адміністрацыя нічога ня ведала.

Унівэрсытэцкі юрыст заўважыў нават, што парушальнікі паводле дэкрэту № 29 наагул ня маюць права атрымліваць вышэйшую адукацыю. Аргумэнты юрыста выклікалі сьмех у залі. Судзьдзя Андрэйчык двойчы выдаляла з залі некаторых прысутных.

Адвакат З.Жалезьнічэнкі хадайнічаў, каб да судовага разбору дапусьцілі ў якасьці прадстаўніка праваабарончага цэнтру БХК юрыста Гары Паганяйлу, але судзьдзя гэтага хадайніцтва не задаволіла. Група праваабаронцаў зь Менску прыбыла ў Гомель адмыслова дзеля таго, каб прысутнічаць на гэтым судзе. Камэнтуе Гары Паганяйла:

«Судзьдзя спаслалася на тое, што ён лічыць, нібыта справа Жалезьнічэнкі не выклікае грамадзкай цікавасьці, а таму ў прадстаўніках грамадзкасьці няма неабходнасьці. А мы гэта ацэньваем як перашкоду ў статутнай дзейнасьці праваабарончай арганізацыі БХК».

Паседжаньне суду ў справе Зьмітра Жалезьнічэнкі працягнецца заўтра.

Радыё Свабода

Каментары4

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць