Улада5151

«Улада — гэта як шкарпэткі». Караткевіч дала першую прэс-канферэнцыю ў якасці кандыдата АНЛАЙН

У Мінску на офісе «Гавары праўду» прайшла прэс-канферэнцыя Таццяны Караткевіч — кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2015. 

«Так!», «Народ патрабуе павагі» і «Мірныя перамены толькі так!» — тры лозунгі Таццяны Караткевіч. Фота з фэйсбука Андрэя Дзмітрыева.

Адкрыў прэс-канферэнцыю кіраўнік выбарчага штаба Таццяны Караткевіч Андрэй Дзмітрыеў. Ён рэзка раскрытыкаваў цяперашні стан спраў у краіне. «Яшчэ пяць гадоў з Лукашэнкам паставяць людзей на мяжу выжывання».

Каманда Караткевіч выступае за мірныя перамены і мае намер дамагчыся іх шляхам удзелу ў выбарах. Дзмітрыеў паабяцаў, што за час перадвыбарнай кампаніі Караткевіч пабывае ў 50 гарадах.

Таццяна Караткевіч у сваім уступным слове выказала ўпэўненасць, што краіне патрэбны новы лідар, новыя людзі. «Хопіць аглядвацца — трэба ісці наперад. І менавіта мы можам быць лакаматывам перамен».

«Мы дорага плацім за адсутнасць рэформ — стагнацыяй і заняпадам, — сказала Караткевіч. — Урад робіць бяздумныя крокі. Апошні з іх — указ 666 аб абмежаванні імпарту. Нават нумар у яго д'ябальскі», — адзначыла яна.

«Хопіць дзяліць грамадства — на беларускамоўных і рускамоўных, праўладных і апазіцыю», — пераканана Караткевіч.

Таццяна Караткевіч прапануе ствараць умовы для развіцця бізнэсу і стварыць антыкрызісны план для адсталых прадпрыемстваў.

Караткевіч лічыць, што ўлада не выконвае сацыяльныя гарантыі. Яна звярнула ўвагу на сітуацыю, калі ў цэлым рэгіёне немагчыма знайсці працу з заробкам, большым за 3 мільёны рублёў. На яе думку, гэта ненармальна.

«Людзі мне скардзяцца, што няма работы, дзеці з’язджаюць, але яны не звязваюць гэта з палітыкай, не звязваюць з бяздзеяннем дэпутатаў, якіх нібыта яны абіралі. Мы ж хочам, каб ніякая ўлада не магла ігнараваць людзей», — кажа Караткевіч.

У якасці сваёй «мэтавай аўдыторыі» Караткевіч бачыць «адукаваных людзей, якія не аглядваюцца назад, якія хочуць добрай будучыні для сваіх дзяцей, гэта людзі, якім надакучыў адзін і той жа твар».

«Нам трэба забяспечыць годны ўзровень адукацыі на ўсіх узроўнях, трэба перавучыць усіх чыноўнікаў — гэта будзе штуршок для развіцця краіны, трэба рэфармаваць усю мадэль кіравання», — мяркуе Караткевіч.

«Мы не збіраемся выганяць чыноўнікоў, мы хочам, каб засталіся прафесіяналы, — кажа Караткевіч, — мы хочам, каб ва ўрадзе працавалі і прафесіяналы з дэмакратычных сіл, каб вярнуліся людзі з замежжа».

Караткевіч сцвярджае, што Беларусь павінна быць мірнай краінай і тут не павінна быць вайсковых баз іншых краін. У выпадку свайго прыходу да ўлады яна абяцае да 2020 года вывесці з Беларусі ўсе расійскія вайсковыя аб'екты.

Караткевіч выказалася і пра заклікі да байкоту выбарчай кампаніі: «Калі мы зробім гэта, то вымушаны будзем сысці з палітыкі праз сваю нямогласць».

Яна паўтарыла сваю думку, выказаную ў часе рэгістрацыі кандыдатаў: улада павінна змяняцца. «Улада — гэта як шкарпэткі. Чым часцей ты іх мяняеш, тым яны чысцейшыя», — сказала Караткевіч.

Карэспандэнт агенцтва «Блумберг» спытаўся ў Таццяны Караткевіч, ці прыме яна пасаду ад Лукашэнкі, калі ён ёй прапануе пасля выбараў. «Яшчэ ніколі не было такога, каб дэмакратычным кандыдатам прапаноўвалі пасады, — адказала Караткевіч. — Але калі так здарыцца, то будзем раіцца», — адказала яна.

Каментары51

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць