Культура11

Выйшаў па-беларуску раман К. Акулы «Заўтра ёсьць учора»

Раман быў напісаны ў 1968 г. на ангельскай мове і знаёміць чытачоў з падзеямі Другой сусьветнай вайны ў Беларусі.

«Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» выдала кнігу Кастуся Акулы «Заўтра ёсьць учора». Раман з’яўляецца 15 кнігай з серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», якая была заснавана ў 2004 годзе.

Гэта вострасюжэтны раман вядомага пісьменніка напісаны ў Канадзе для канадыйскага чытача. Аўтар распавядае аб складаным лёсе беларускай жанчыны на фоне гістарычных падзей у Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Гераіня рамана Марыя Каравай, страціўшы сваю сям’ю і цудам выжыўшы пасля двух расстрэлаў — і немцамі, і партызанамі, — урэшце рэшт воляй лёсу апынулася ў Канадзе, дзе сустракае забойцу сваёй сям’і. Вера і бязвер’е, хрысціянская пакорлівасць, і барацьба за волю, міласэрнасць і помства — тыя адвечныя маральныя дылемы, якія даводзіцца вырашаць Марыі, як і ўсяму яе народу, і якія ня страцілі сваёй актуальнасці для яго і па сёння.

«Заўтра ёсьць учора» — адзіны англамоўны твор аўтара, у 1968 г. ён уваходзіў у лік бестселераў у Канадзе.

Кніга выйшла невялікім тыражом, усяго 500 асобнікаў, таму ўсім прыхільнікам творчасці Акулы варта паспяшацца ў набыцці кнігі.

Заўтра ёсьць учора : раман / Кастусь Акула ; пер. з ангельскай, прадм. Ірыны Варабей. — Мінск : Медисонт, 2008. — 200 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 15).

Паводле Інфармацыйнага цэнтру ЗБС "Бацькаўшчына"

Каментары1

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць