Грамадства3333

У Мінпрацы спрагназавалі, колькі беларусаў трапіць пад абноўлены дэкрэт па дармаедстве

Пад дзеянне дэкрэта № 1 могуць трапіць каля 250 тысяч беларусаў. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Мінпрацы Алег Токун у эфіры праграмы «Актуальны мікрафон» першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Па дэкрэце № 3 падаткавікі накіравалі каля 470 тысяч паведамленняў на выплату збору на дармаедства, паведамляе Tut.by.

У лютым 2017 года Валянціну Чарнышову з Рагачова давялі да слёз перад камісіяй у райвыканкаме. У «дармаеды» яна трапіла, бо не хапіла ўсяго некалькіх дзён абавязковага паводле Дэкрэта «гадавога стажу». Фота: Іван Ярывановіч, tut.by

— Калі зыходзіць з балансу працоўных рэсурсаў Беларусі (на жаль, пакуль у нас ёсць выніковыя дадзеныя толькі за 2016 год, за 2017-ы год будуць крыху пазней), то гэта можа быць прыкладна 250 тысяч чалавек, — сказаў Алег Токун, адказваючы на пытанне, колькі чалавек можа патрапіць пад дзеянне дэкрэта № 1. — Мы пра іх чамусьці не ведаем. Гэта значыць афіцыйная статыстыка не ведае, чым яны займаюцца. Так, магчыма, гэта мігранты, якія з'ехалі. Частка, безумоўна, будзе. Безумоўна, там будзе і частка людзей, якія знаходзяцца ў цені. Тыя, хто працуе нелегальна або без афармлення працоўных адносін, або сам на сябе, не рэгіструючыся ні рамеснікам, ні іпэшнікам. Такія людзі будуць.

Спецыяліст адзначыў, што пад дзеянне дэкрэта патрапяць тыя, хто «знаходзіцца ў працаздольным узросце, гэта значыць у самым росквіце сіл, што называецца, і гадоў».

— Мяркую, што гэтыя людзі так ці інакш павінны чымсьці займацца ў сваім жыцці. І калі ён не працуе, не вучыцца, ці, напрыклад, не выхоўвае дзяцей, то трэба яго прыцягваць на рынак працы, даваць яму ў рукі новую прафесію ці прапаноўваць яму іншыя варыянты занятасці, - сказаў спецыяліст.

На думку Алега Токуна, «дэкрэт падштурхне людзей выходзіць з ценю».

Каментары33

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы сябе паводзім спакойна». Лукашэнка пракаментаваў удар па аўтобусе ў Бранскай вобласці9

Беларускія турфірмы тэрмінова пераробліваюць аўтобусныя маршруты ў Грузію — час у дарозе павялічваецца на 4‑5 гадзін10

Апублікаванае фота падазраванага ў забойстве ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага3

Затрыманы падазраваны ў датычнасці да забойства мастака Скрапецкага ў Польшчы

527 рэйсаў адменена і затрымана ва ўсіх аэрапортах Масквы праз атаку беспілотнікаў

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму3

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў3

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць