Грамадства11

Жыхарка Гродна лістуецца з нямецкім хлопчыкам. Яго ліст прыляцеў у Астравецкі раён на шарыку

Хлопчык з камуны Вахау ў Германіі (на мяжы з Чэхіяй) выпусціў шарык з паштоўкай. Ён праляцеў каля 1115 кіламетраў і апусціўся ў вёсцы Бабраўнікі Астравецкага раёну. Там яго ў жніўні знайшоў бацька гродзенкі Эміліі Гаўрус, якая адтуль родам. Так завязалася незвычайнае ліставанне, піша hrodna.life

У полі сям’я Комараў знайшла прыспушчаны балонік з заламінаванай паштоўкай. На ёй бялявы хлопчык Ёнатан вітаўся, казаў, што ён ідзе ў першы клас, і прасіў адказаць, куды б ні дайшоў ліст. Адрас быў змешчаны ўнізе.

— Мы не маглі паверыць, што гэта нейкі ліст, бо як балонік мог данесці яго з Германіі ў Беларусь? — расказвае Эмілія. — Увогуле дзіўна, што гэты ліст трапіў менавіта да нас. Таму што ў вёсцы жыве мала людзей. І яшчэ менш ходзіць на поле. Наш тата хадзіў туды даіць карову, знайшоў ліст і не адразу зразумеў, што гэта.

Эмілія лічыць, што ліст хлопчыку дапамаглі пісаць бацькі або ў школе праходзіла такая акцыя. Ёнатану пашанцавала, што ліст трапіў да Эміліі. Яна любіць ліставанні, «асабліва калі яны — вынік такіх незвычайных выпадковасцяў». І не палянілася знайсці перакладчыкаў-знаёмых, каб прачытаць ліст па-нямецку і напісаць свой адказ.

— Я даслала наш фотаздымак на фоне Гродна, расказала пра горад, пра нашу сям’ю. Патлумачыла яму, што на самай справе яго ліст прыляцеў у маленькую вёску ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, а адказ мы пішам з Гродна, у якім жывём ўвесь час, — расказвае дзяўчына.

Сям’я Гаўрусаў — Андрэй, Каміла і Эмілія

Перад навагоднімі святамі прыйшоў другі ліст ад Ёнатана. Ён павіншаваў сям’ю з Новым годам і Калядамі і расказаў, што яму вельмі складана ў першым класе. Аказалася, што яго сям’я кожны год прыймае дзяцей з Буда-Кашалёўскага раёна. Таму ім асабліва прыемна, што ліставанне атрымалася, і Ёнатан хоча яго працягваць. Так што Эмілія плануе чарговы адказ. «Напэўна, больш раскажу пра нас, распытаю пра іх сям’ю, жыццё і пра тое, як яны прымаюць дзяцей з Буда-Кашалёўскага раёну», — кажа яна.

Чаму муж і зараз піша Эміліі лісты

А ліставацца Эмілія прывыкла з дзяцінства. «Мы з Веранікай (стрыечнай сястрой — аўт.) жылі ў Бабраўніках вельмі блізка — нас аддзяляла адна хата і паварот. У кустах каля паварота мы зрабілі паштовую скрыню і кідалі туды маленькія запіскі, падаруначкі. Так нараджалася любоў да лістоў, да прыемных нечаканкаў. Перапіскі ў інтэрнэце ж такіх адчуванняў не даюць».

Эмілія

У падлеткавым узросце пачаліся ліставанні па ўсёй Беларусі. Дагэтуль захавалася кіпа лістоў, якія Эмілія пераглядае і перачытвае. Часам лісты былі з рамантычным адценнем. Цяперашні муж Андрэй, ведаючы пра такую любоў да ліставання, таксама піша лісты Эміліі. «Калі я жыла ў Бабраўніках два тыдні, Андрэй прыслаў мне тры лісты. Бо ён ведае, што я іх люблю», — кажа Эмілія.

— Лісты гэта нешта больш прыемнае, асабістае. Па вялікім рахунку, перапісвацца можна і ў інтэрнэце, але лісты цікавей. Гэта заўсёды нейкае хваляванне, калі ты ідзеш да паштовай скрыні і дастаеш адтуль чарговы ліст.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ26

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

Зяленскі стварыў Камандаванне дальнабойнага ўплыву на Расію6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ26

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць