Грамадства108108

У Курапатах зносяць крыжы, па перыметры ставяць казённую агароджу

У Курапатах знеслі крыжы перыметра.

«Нагналі тэхнікі, зносяць крыжы», — паведаміў «Нашай Ніве» відавочца ўранку.

Карэспандэнтка «Нашай Нівы» стала сведкай, як ДАІ заблакавала пад’езды да Курапатаў, не дазваляла спыняцца каля рэстарана «Паедзем паядзім». Міліцыя ачапіла Курапаты па перыметры і не прапускала людзей. Трактары выцягвалі крыжы і грузілі ў машыну з нумарным знакам, абкручаным анучай. Пазней прыбылі рабочыя і прывезлі слупы, каб ставіць вакол урочышча агароджу.

Пазней афіцыйнае агенцтва БелТА паведаміла, што «ў Курапатах праходзяць планавыя работы па добраўпарадкаванні, прыбіраюцца незаконна ўстаноўленыя збудаванні ў выглядзе крыжоў».

У Курапацкім лесе у брацкіх магілах ляжаць парэшткі дзясяткаў тысяч людзей, расстраляных саветамі ў 1937—1941 гадах. З канца 1980-х людзі ставілі на брацкіх магілах і па перыметры ўрочышча крыжы. У 2018-м дзяржаўныя ўлады таксама паставілі сціплы помнік у цэнтры мемарыяла. На сваёй вялікай прэс-канферэнцыі 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка выказаў незадавальненне, што крыжы відаць з МКАД.

Каментары108

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць