Грамадства22

Пахавалі ў закрытай труне. 60-гадовы мужчына памёр у Шуміліне

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Пра выпадак заражэньня каранавірусам у Шумілінскім раёне стала вядома 3 красавіка, піша «Радыё Свабода».

Сын захварэлага Юрыя Магера Андрэй паведаміў «Свабодзе», што яго бацька памёр 10 красавіка. Пахаваньне адбылося 11 красавіка, хавалі Юрыя ў закрытай труне.

«Як бацька мог заразіцца, я ня ведаю, — расказвае сын памерлага. — Ён меў хворыя ныркі. І яго зь мясцовага шпіталя вазілі ў Віцебск на дыяліз, на мэдыцынскім аўтамабілі. Разам зь ім вазілі аналізы (хворых на каранавірус. — РС) у Віцебск. Бацька асабліва нікуды не выходзіў з дому, ён меў інваліднасьць».

Андрэй расказвае, што з бацькам бачыўся апошні раз 14 сакавіка. Яшчэ ў канцы сакавіка Юры Магер адчуваў сябе нармальна.

«Бацька нечым на дачы займаўся, працаваў, а ўвечары высокая тэмпэратура, і яго адразу забралі, зрабілі аналіз, — працягвае Андрэй. — Аналіз у маці таксама станоўчы, яна цяпер у шпіталі ў Шуміліне. Яе адразу ў Обаль вазілі, потым у Гарадок. У выніку назад у Шуміліна вярнулі. Мяне тады не было тут, я зьяжджаў у Расею. Калі бацька быў у шпіталі, мы размаўлялі па вайбэры. Ён такі чалавек, які заўсёды гаворыць, што ўсё нармальна, што ўсё добра».

Юрыю Магеру было 60 гадоў. Намесьніца старшыні Шумілінскага райвыканкама Ірына Шалахава, якая ўваходзіць у мясцовы штаб барацьбы з распаўсюдам эпідэміі, камэнтаваць першы выпадак сьмерці ў Шумілінскім раёне адмовілася.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў12

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія выйшла ў чвэрцьфінал. Крышціяну Раналду і яго Партугалія ляцяць дахаты5

Генсак НАТА: Беларусь знаходзіцца пад велізарным уплывам Масквы17

Зяленскі: Лукашэнка зайшоў у казіно не ў той дзень33

У горадзе Вішнёвым пад Кіевам зафіксавалі найбуйнейшыя разбурэнні жылога сектара за час вайны10

Губернатар Валагодскай вобласці спыніўся на трасе без бензіну. За гадзіну да таго ён заклікаў людзей не запасацца палівам3

Моцная залева затапіла шматпавярховік у Гродне. Вада лілася нават з разетак

Трамп заявіў, што Пуцін хоча завяршыць вайну ва Украіне11

Беларусы сабралі 72 кілаграмы лісічак і атрымалі за іх 840 рублёў ФОТАФАКТ6

У Польшчы рассакрэцілі даныя пра аб'ём вайсковай дапамогі Украіне73

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў12

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць