Улада11

Сталічныя кватэры ўпэўнена таннеюць

Прыкладна на 4 даляры штодзень за 1 м2.

Жыллёвая нерухомасць на другасным рынку Мiнска пачала плаўна таннець яшчэ восенню мiнулага года. З другой паловы студзеня другасны рынак жылля трапiў у зону нулявога попыту i максiмальнай прапановы.
Паводле iнфармацыi iнтэрнэт‑парталаў, тады колькасць прапаноў жыллёвых аб’ектаў на продаж у Мiнску павялiчылася да 9,5 тысячы кватэр.

Паводле iнфармацыi экспертаў рынку нерухомасцi, за два першыя месяцы года сярэднiя цэны на другасныя кватэры сталiцы знiзiлiся прыкладна на 12—13 працэнтаў, а вось за сакавiк жыллё на другасным рынку патаннела адразу на 8,5 працэнта. У красавiку тэндэнцыя на патанненне кватэр працягваецца. Згодна са статыстыкай iнфармацыйнага каталога, хуткасць патаннення кватэр складае цяпер ад 25 да 30 даляраў за квадратны метр жылых памяшканняў штотыднёва.

Сёння сярэднi кошт квадратнага метра прапануемых на продаж адна‑ i двухпакаёвых кватэр складае 1500—1550 даляраў.

Мiж iншым, па такiм ужо завышаным кошце кватэры пакупнiкi ўжо не бяруць. Пры рэальным продажы жыллё набываецца толькi тады, калi квадратны метр агульнай плошчы кватэр прадаўцы знiжаюць да 1300—1400 даляраў.

Сёння ў сталiцы з’явiлiся не вельмi якасныя аднапакаёўкi ў Заводскiм раёне i Шабанах па стартавым кошце 38—39 тысяч даляраў.
Галоўным чынам, гаворка iдзе аб кватэрах на першых цi апошнiх паверхах з агульнай плошчай 31—33 квадратныя метры. Без вялiкiх праблем цяпер можна адшукаць стандартныя аднапакаёўкi i ў дзевяцiпавярховых дамах коштам да 45 тысяч даляраў. У агенцтвах нерухомасцi з’явiлася шмат прапаноў i па танных двухпакаёвых кватэрах. Невялiкiя «хрушчоўкi» ў старых пяцiпавярховых дамах агульнай плошчай да 44—46 квадратных метраў прапануюцца цяпер ад 50 да 55 тысяч даляраў.

Найбольш смелыя аналiтыкi Беларускай асацыяцыi «Нерухомасць» упэўненыя, што наступствы сусветнага фiнансавага крызiсу i дарагiя жыллёвыя крэдыты будуць спрыяць далейшаму патанненню сталiчнага жылля.

Паводле iх прагнозаў, ужо ў лiпенi‑жнiўнi квадратны метр старых двухпакаёвых i трохпакаёвых «хрушчовак» будзе каштаваць не больш за тысячу даляраў.

Сяргей Куркач, Звязда

Каментары1

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць