Улада

Беларусь гатова адмовіцца ад ўвозу ў Расію сухога малака

«Беларусь гатова адмовіцца ад увозу ў Расію сухога малака ў другім і трэцім кварталах, паведаміла 15 чэрвеня міністр сельскай гаспадаркі Расіі Алена Скрыннік.

«Сёння паступіла вусная прапанова з боку беларусаў адмовіцца ад увозу ў Расійскую Федэрацыю сухога малака на два кварталы», — цытуе Скрыннік РІА Новости.

Паводле яе слоў, гэта прапанова для Расіі пазітыўная. «Гэта дасць магчымасць нашым сельгасвытворцам па адэкватных, прымальных цэнах прадаваць сваё малако, расійскае», — сказала міністр.

Нагадаем, 5 чэрвеня Расія і Беларусь скарэктавалі прагнозны баланс паставак беларускай малочнай прадукцыі ў РФ у 2009 годзе. Была дасягнутая дамоўленасць аб скарачэнні аб'ёмаў паставак сухога малака са 110 да 70 тыс. тон і аб павелічэнні паставак беларускага сыру і тварагу са 100 да 132 тыс. тон.

15 чэрвеня ў Маскве праходзяць кансультацыі па пастаўках беларускай малочнай прадукцыі ў Расію. Беларускі бок на перамовах узначальвае намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Савельеў.

«У панядзелак прыедуць беларускія эксперты, і мы вызначымся з прыярытэтамі. Мы гатовы супрацоўнічаць, і гэтае супрацоўніцтва прапаноўвалася ўвесь час», — заявіў напярэдадні кіраўнік Расспажыўнагляда Генадзь Анішчанка.

Ён паведаміў, што згодна з прапановай расійскага боку 14 чэрвеня Беларусь падала спіс малочнай прадукцыі, якую вытворцы хацелі б пастаўляць у Расію.

Анішчанка нагадаў, што гэтым часам дзейнічае забарона на пастаўку ў Расію больш як 1.200 відаў беларускай малочнай прадукцыі; яшчэ 200 заявак «замарожаны» на этапе афармлення.

«Цяпер практычна ўся беларуская малочная прадукцыя юрыдычна не можа завозіцца на тэрыторыю Расіі, акрамя 51 віду прадукцыі, якія былі аформлены з ўсімі патрабаваннямі», — дадаў кіраўнік Расспажыўнагляда.

БелаПАН

Каментары

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць