Афіша55

Пілігрымка Віцебск—Полацк 7—12 ліпеня

З 7 па 12 ліпеня праходзіць XV штогадовая грэка-каталіцкая Пілігрымка. Можна ісці ўвесь шлях, а можна далучыцца на апошнія суботу-нядзелю.

З 7 па 12 ліпеня праходзіць XV штогадовая грэка-каталіцкая Пілігрымка. Можна ісці ўвесь шлях, а можна далучыцца на апошнія суботу-нядзелю.

У гэтым годзе Пілігрымка праходзіць пад дэвізам «Крыж Хрыста — знак любові».

Пілігрымка, што пачалася 15 год таму, для ушанаваньня памяці 5-ці Полацкіх пакутнікаў - базылянскіх манахаў забітых у 1705 году, кожны год праходзіць пакутніцкі шлях сьв. Святамучаніка Язафата і Полацкіх пакутнікаў.

Кожны год Пілігрыміка атрымлівае новы дэвіз, які ўпісваецца ў душпастырскую праграму Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы дадзенага году.

Кожны — хрысьціянін, чалавек, які шукае Бога, які любіць сваю Бацькаўшчыну Беларусь, можа далучыцца да Пілігрымкі і прайсьці гэты шлях у супольнай малітве і любові.

Кантакт: а. Андрэй Буйніч (029)566.24.14 (МТС), (044)776.24.14 (VEL)

Расклад руху

07.07 (АЎТОРАК)

Віцебск — 20.00 малебен напярэдадні Пілігрымкі

начоўка ў школе побач з касьцёлам сьв. Барбары (вул. Ленінградская)

08.07 (СЕРАДА)

Віцебск — 6.30 малебен у грэка-кат. капліцы Ўваскрасеньня Хрыстовага (вул. 2-я Войкава)

7.00 пачатак руху ад капліцы Ўваскрасення Хрыстовага.

Шуміліна — 18.30 — Боская Літургія ў рым.-кат. капліцы сьв. Язафата (начоўка)

09.07 (ЧАЦЬВЕР)

Шуміліна — 7.30 — Боская Літургія ў рым.-кат. капліцы сьв. Язафата

9.00 пачатак руху.

Обаль — 17.00 — начоўка.

10.07 (ПЯТНІЦА)

Обаль — 7.30 — Боская Літургія ў рым.-кат. капліцы

9.00 пачатак руху

Гараны — 17.00 — начоўка

11.07 (СУБОТА)

Гараны — 10.00 пачатак руху

Струньне — 12.00-13.00 стаянка + малітва ля Крыжа

Полацак — 16.00 — наведваньне сабору сьв.Сафіі

18.00 — царква сьв. Параскевы Полацкай

12.07 (НЯДЗЕЛЯ), Полацак

10.00 - царква сьв. Параскевы Полацкай

БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ

Ушанаваньне часьцінкі дрэва Пачэснага Крыжа Гасподняга

Прыблізны расклад дня

6.30 пабудка

7.15 ранішнія малітвы (на месцы дзе адбываецца Сьв. Літургія)

7.30 Боская Літургія

8.30 сьняданак

9.00 выхад

• кожныя 2 гадзіны прыпынак ад 15-30 хвілін

17.00 уваход у месца начлегу

18.00 вячэра

• пасьля якой сустрэча з мясцовымі жыхарамі

20.00 Вячэрня — літургічная група

21.00 вячэрнія малітвы

22.00 абсалютная цішыня і гашэньне сьвятла

Каментары5

Цяпер чытаюць

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ26

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

Зяленскі стварыў Камандаванне дальнабойнага ўплыву на Расію6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ26

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць