Здароўе

Што лепш: шпацыр ці паход? Адказ не такі відавочны

Хадзьба, бадай, стала самай папулярнай фізічнай актыўнасцю сёння. Яна дае выдатную нагрузку на сэрца, трэніруе лёгкія, дапамагае скінуць лішнюю вагу і мае яшчэ тузін плюсаў. Тым не менш усё больш людзей аддаюць перавагу не хадзьбе, а пешаму турызму, ці, папросту, паходам. Ці насамрэч хадзьба і пешы турызм так моцна адрозніваюцца між сабой? І галоўнае — што з іх больш карыснае для вас, разбіралася CNN.

Фота з Pixabay.com

Хадзьбой людзі часцей займаюцца ў горадзе ці прыгарадзе або на бегавой дарожцы. А ў паходы выбіраюцца на прыроду.

Пры хадзьбе мы рухаемся па больш-менш гладкай паверхні, а вось у паходах нам трэба то падымацца на ўзвышэнні, то спускацца, ісці па камянях ці пераскокваць яміны.

Некаторыя дактары лічаць, што абодва гэтыя віды фізічнай актыўнасці аднолькава карысныя. Што з гэтага больш пасуе вам — залежыць ад вашых мэт.

Калі вашая задача — спаліць калорыі

Каб скінуць больш калорый за карацейшы час, вам лепш ісці ў паход, а не на шпацыр.

Колькі вы зможаце спаліць калорый за паход, залежыць ад вашай вагі, складанасці маршрута і цяжкасці пляцака. Таксама істотна, у якое надвор’е вы выпраўляецеся, колькі вам год, мужчына вы ці жанчына.

Прайшоўшы каля 1,5 км на звычайным шпацыры, вы спаліце прыблізна 100 калорый, а ў паходзе за такую ж адлегласць вы страціце ў два разы больш. Калі ж вы возьмеце яшчэ і цяжкі пляцак і пойдзеце ў мясцовасць з крутымі пад’ёмамі, за гадзіну вы зможаце страціць і 500 калорый.

Калі ў вас не так шмат часу на трэніроўку

Часта турыстычныя сцежкі, распрацаваныя для пешага турызму, знаходзяцца далёка ад горада. Калі ў вас няма часу дабірацца да такой сцежкі — ідзіце ў гарадскі паход, толькі не забудзьце начапіць пляцак і выбраць раёнчык з узгоркамі. Калі ў вас ёсць палкі для скандынаўскай хадзьбы і вы будзеце рухацца хутка, вы спаліце яшчэ больш дадатковых калорый.

Калі вас цікавіць больш бюджэтны варыянт трэніровак

Тады, вядома, хадзьба. Лёгкая вопратка, зручны абутак — і ўсё, у прынцыпе, што трэба на шпацыры.

Для паходаў жа трэба парупіцца пра шмат дробязяў для зручнасці: бутэлечка для вады, перакус, магчыма, палкі, абутак (лепш горны), вопратка, якая дыхае. І ўсё гэта грошы. Каб дабрацца да турыстычнай сцежкі, вы таксама заплаціце за паліва.

Калі вас хвалюе бяспека

Хадзьба, натуральна, бяспечнейшы варыянт. У горадзе на шпацыры вы наўрад ці сустрэнеце дзікіх жывёл. Калі раптам лупане дождж, вы заўжды зможаце схавацца ў кавярню ці выклікаць таксі. Ну і замарыцца так моцна, як у паходзе, вы не заморыцеся — а значыць, будзеце больш пільныя і энергічныя.

Калі трэба зняць стрэс

У прынцыпе, любая фізічная актыўнасць добра здымае стрэс і трывожнасць, а таксама павышае ўвагу і канцэнтрацыю. Але паход яшчэ дорыць адчуванне спакою. Бо ў паходзе вы сутыкаецеся з прыродай.

Нават кароткія шпацыры па парку ці проста па горадзе — гэта нашмат лепш, чым хадзьба ў трэнажорнай залі.

Калі ж вы маеце магчымасць выехаць у лес — едзьце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы1

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы1

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць