Здароўе

Галіць ногі — небяспечная звычка. Вось чым яна пагражае

Плюсы галення ў тым, што яно не балючае і не займае шмат часу, але трэба памятаць: галенне можа выклікаць сур’ёзныя праблемы са скурай.

Фота: flickr.com

Шмат жанчын лічаць неабходным выдаляць валасы на целе, у тым ліку на нагах. Спачатку для гэтага выкарыстоўваліся брытвы, крыху пазней з’явіліся эпілятары, а цяпер усё большую папулярнасць набывае лазерная эпіляцыя.

У выпадку з брытвамі і эпілятарамі працэдуру трэба паўтараць у сярэднім кожныя 1—3 тыдні. Большасць людзей добра яе пераносяць, але на далікатнай скуры можа ўзнікнуць раздражненне.

Больш за тое, ёсць пацыенты, схільныя да ўрастання валасоў і ў некаторых выпадках нават да запалення валасяных фалікулаў. У цяжкіх выпадках гэты працэс можа нават прывесці да ўзнікнення рубцоў на скуры.

Каб пазбегнуць раздражнення, ужывайце падчас галення спецыяльныя пены і ніколі, нават калі вельмі спяшаецеся, не прымяняйце брытву на сухой скуры.

Пасля галення варта карыстацца касметыкай, якая ўвільгатніць вашу скуру і супакоіць яе, а таксама прэпаратамі з канцэнтрацыяй мачавіны большай, чым 15%. Такая касметыка мякка аблушчвае эпідэрміс і перадухіляе ўрастанне валос.

Калі ж падчас галення вы парэзаліся, прадэзінфікуйце рану. Вельмі важна гэта зрабіць, бо праз рану ў арганізм могуць трапіць бактэрыі, здольныя выклікаць небяспечныя запаленчыя працэсы ў скуры.

Бывае, што нават належны догляд не дапамагае супраць раздражнення скуры ці ўрастання валасоў. У такім выпадку эксперты рэкамендуюць лазерную эпіляцыю — яна надзейна і надоўга пазбаўляе ад лішніх валаскоў.

Але ж падрыхтуйце свае грошы: лазерная эпіляцыя каштуе нашмат даражэй, чым звычайная брытва, і для эфектыўнасці трэба прайсці курс з некалькіх сеансаў.

Чытайце таксама: Першая рэклама сродкаў для галення, дзе дэманструюцца сапраўдныя валасы на жаночым целе, выклікала ў інтэрнаўтаў гаму эмоцый

Каментары

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць