Здароўе

Tech neck: што смартфоны робяць з нашым целам?

Вы ведалі, што празмернае карыстанне смартфонамі не толькі шкодзіць паставе, але можа змяніць наша цела? Распавядаем, што такое tech neck і як захаваць здароўе, калі карыстаецеся смартфонам.

Крыніца: regionalneurological.com

Што такое «tech neck»?

Гэта новы тэрмін, які з'явіўся падчас пандэміі. Азначае ваш стан, адчуванні, якія ўзнікаюць праз тое, што вы зашмат глядзіце ў свой тэлефон.

А чаму толькі цяпер з'явіўся гэты тэрмін, калі смартфоны былі і раней?

Пандэмія зрабіла сітуацыю нашмат горшай. Праз ізаляцыю людзі былі вымушаныя стасавацца з іншымі праз смартфоны. 

А як менавіта гэта шкодзіць шыі?

Аўстралійская асацыяцыя хірапрактыкі сцвярджае, што празмернае выкарыстанне мабільных прылад змяняе форму нашага цела. Напрыклад, вы трымаеце тэлефон пад вуглом, які змушае вас апусціць галаву на 60 градусаў. Гэта стварае прыкладна 27 кілаграмаў дадатковай нагрузкі на ваш хрыбет. Цяпер уявіце, што вы робіце гэта на працягу некалькіх гадзін кожны дзень. Гэта змушае пастаянна гнуцца і моцна шкодзіць спіне.

Смартфоны шкодзяць толькі хрыбту?

Не. Існуе таксама гэтак званы сіндром «тэлефоннага пальца», калі вялікі палец запаляецца праз празмерную нагрузку падчас карыстання тэлефонам. Яшчэ сіняе святло ад экранаў (не толькі смартфонаў) можа дрэнна ўплываць на выпрацоўку мелатаніну і якасць сну. А нагрузка на вочы можа пашкодзіць зрок. А яшчэ некалькі гадоў таму была выказаная гіпотэза, згодна з якой у людзей хутка пачнуць расці касцявыя шпоры каля асновы чэрапа, каб збалансаваць нагрузку на шыю, якую выклікае карыстанне смартфонамі.

Дык што рабіць?

Дактары падказваюць добрую і лёгкую гімнастыку, каб пазбегнуць праблем з хрыбтом. Каб яе выканаць, счапіце пальцы за галавой і ўпірайцеся локцямі ў сцяну — рабіце так некалькі разоў на дзень ці кожны раз, калі адчуеце стомленасць спіны.

Можа, нешта яшчэ?

Старайцеся трымаць тэлефон на ўзроўні вачэй, каб паменшыць ціск на хрыбет. Таксама пастарайцеся падчас дня заставацца актыўным — то бок, рэгулярна выконвайце хаця б мінімум фізічных практыкаванняў.

А які найлепшы спосаб пазбегнуць праблем праз карыстанне смартфонам?

Усё вельмі проста — меней карыстацца смартфонам. Скажыце сабе: «Найлепшы спосаб пазбегнуць праблем з хрыбтом — гэта пакласці тэлефон на месца». 

Як змагацца з храпам? Пяць спосабаў

Вучоныя знайшлі матывацыю для мужчын пазбавіцца ад «піўнога» жывата. І гэта смяротная небяспека

У якой позе мы спім? Гэта мае вялізнае значэнне

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд25

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры5

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер1

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд25

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць