Культура22

Вядомы літоўскі тэнар выступіў у Мінску і выклікаў скандал 

Вядомы літоўскі оперны саліст Вайдас Вішняўскас (Крысціян Бенедыкт) 18 снежня выступіў у Вялікім тэатры Беларусі. Ён выканаў арыю Атэла ў аднайменнай оперы. У Літве задумаліся, наколькі правільнае рашэнне тэнара выступіць у Беларусі, якая падтрымлівае ўварванне Расіі ва Украіну, піша Delfi.lt.

Фота: Delfi.lt

Пра выступ Крысціяна Бенедыкта ў Беларусі ў фэйсбуку паведаміў грамадскі дзеяч Андрус Тапінас.

«Мінск Лукашэнкі. Нядзеля, 18 снежня. У Вялікім тэатры — гала-канцэрт. Сабраліся ўсе вяршкі Лукашэнкі. Дырыжор Антон Грышанін, заслужаны артыст РФ, дырыжор Вялікага маскоўскага тэатра, гэтым летам ён дырыжыраваў на гала-канцэрце ў акупаваным Севастопалі (Крым) — арыя Атэла з оперы «Атэла». Выканаўца Крысціян Бенедыкт. Літва», — абвяшчаюць у зале. Апладысменты. Наш вядомы тэнар Крысціян Бенедыкт, або Вайдас Вішняўскас, жвава выходзіць на сцэну, цісне скрываўленую руку рашыста Грышаніна і выконвае арыю Атэла. У мяне тры пытанні да нашага тэнара: — У вас не ўсё ў парадку з галавой? — Колькі вам павінны былі заплаціць? — І як быць з арыяй, якую Вы выканалі на 100-годдзе Літоўскай арміі і падзяліліся месяц таму: «Ніколі не аддам маю Літву», віншуючы нашу армію, а праз месяц ужо на сцэне ў Мінску з рашыстамі. Дарэчы, сёння Мінск наведвае і Пуцін, можа, з гэтай нагоды таксама нейкае прыватнае выступленне арганізуеце? Яму, здаецца, падабаецца опера?»,— напісаў Тапінас.

На сайце беларускага Вялікага тэатра ў праграме Бенедыкта няма.

У панядзелак Delfi не ўдалося звязацца з оперным спеваком.

Нядаўна Бенедыкт у інтэрв'ю Lrytas.lt распавядаў, што літоўскі Нацыянальны тэатр оперы і балета яго не запрашае, таму сёлета ён не спявае на сцэне гэтага тэатра. Гендырэктар тэатра Ёнас Сакалаўскас сказаў, што тэатр не супраць Вішняўскаса. «Мы шмат гадоў запрашалі яго, але не кожны сезон могуць выступаць усе салісты, якія гэтага хочуць. Акрамя таго, гэты сезон будзе больш кароткім з-за рэканструкцыі. У тэатра ёсць права выбіраць салістаў», — сказаў гендырэктар.

Гэтая навіна здзівіла і шакіравала міністра культуры Літвы Сімонаса Кайрыса. «Навіна непрыемна здзівіла. Мы сканцэнтравана вырашаем розныя праблемы, звязаныя з прыездам розных выканаўцаў з Расіі <…>. Займаемся іншым фронтам, а тут такі ўчынак паважанага Вішняўскаса шакуе. Асабліва калі бачыш, што іншыя сектары культуры збіраюць дапамогу для Украіны …, а тут ехаць у Мінск — гэта вельмі дрэнна», — сказаў міністр.

Ён адзначыў, што Вішняўскас — вольнанаёмны выканаўца. Кайрыс сказаў, што літоўскія арганізатары павінны ўлічыць гэты момант і не запрашаць Вішняўскаса. «<…> Хачу заўважыць, што Вішняўскаса наймаюць, гэта яго выбар, у аснове якога ляжаць маральныя каштоўнасці, яго эмпатыя ці яе адсутнасць. Мне вельмі шкада <…>»,— сказаў Кайрыс.

Каментары2

  • Алкадий
    19.12.2022
    Гниль ценит деньги. А правительство той маленькой страны лицемерит. Он свободный исполнитель? Я так это вижу: вторая мировая война, Германия, концлагеря и жёлтые нашивки на евреях (в РБ это нашивка политического заключённого) и американская звезда Фред Астер выступает перед Гитлером...
    Не было такого, а вот этот литувис смог. И тогда бы смог.
  • Вадя
    19.12.2022
    Пущай поёт тонким голосом. Может и сплясать.Не дрова же этой тонкой натуре рубить? Да ещё и топором...

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць