Вайна

Брытанскі міністр абароны: Расія нясе вялікія страты, спрабуючы наступаць ва Украіне

Расійская армія нясе велізарныя страты ва Украіне, не дэманструючы гатоўнасці адмовіцца ад тактыкі «мясарубкі», і з усіх сіл спрабуе працягваць наступ, які, калі і прасоўваецца, то «на метры, а не кіламетры», заявіў у пятніцу міністр абароны Брытаніі Бэн Уолес. Пра гэта піша газета Financial Times, якая пачула яго меркаванне ў кулуарах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Фота AP

Нягледзячы на асцярогі, што Расія гатовая пачаць магутную атаку ў першую гадавіну ўварвання ва Украіну, «няма ніякіх сведчанняў вялікага засяроджвання расійскіх сіл», падобнага таму, якое было 24 лютага мінулага года, мяркуе Уолес.

На яго думку, самае вялікае, што Маскве ўдалося да гэтага часу, — гэта серыя пробных нападаў уздоўж лініі фронту з удзелам мабілізаваных. Аднак гэтыя аперацыі прывялі да вельмі вялікіх страт, заявіў міністр абароны Брытаніі.

«На сённяшні дзень няма ніякіх сведчанняў значнага, вялікага расійскага наступу, — цытуе Уолеса FT. — Тое, што мы ўбачылі, — гэта прасоўванне па франтах, але коштам тысяч жыццяў».

Ён дадаў, што заходнія саюзнікі Украіны «больш чым калі-небудзь поўныя рашучасці» дапамагчы Украіне даць адпор расійскім войскам. Аднак папярэдзіў, што да паставак знішчальнікаў, на якіх настойвае Кіеў, яшчэ далёка.

За апошнія 14 дзён колькасць пацверджаных страт Расіі ва Украіне ў пяць разоў перавысіла звычайныя штотыднёвыя лічбы. Гэта самы вялікі прырост страт за ўвесь час ўварвання, што можа быць следствам наступлення, якое Расія пачала ў Данбасе.

Бі-бі-сі і «Медыязоне» ўдалося ўстанавіць Імёны 14709 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі за год вайны ва Украіне. Гаворка ідзе толькі пра тыя даныя, якія ўдаецца знайсці і праверыць па адкрытых крыніцах, рэальная колькасць страт можа быць значна большай.

Уолес ацаніў колькасць як забітых, так і параненых у 180 тысяч чалавек.

Нягледзячы на гэтыя страты, па яго думку, няма прыкмет таго, што расійская армія змяніла свой падыход. Міністр спаслаўся на паведамленні пра разгром расійскай калоны пад Вуглядарам і сказаў, што мабілізаваных «штурхаюць у мясарубку». Паводле яго слоў, гэта можа аказацца непрымальным «нават для Расіі», паколькі ў гэтых 180 тысяч чалавек ёсць жонкі, маці, сёстры і сябры, і «немагчыма схаваць маштабы гэтых страт ад народа».

Каментары

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей7

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»11

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці4

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?2

Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы трапіла расійская ракета6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей7

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць