Грамадства1818

«Маршруты абмяркоўваліся з Пальчысам, а жаночымі маршамі займалася Касцюгова». Пратасевіч дае паказанні ў судзе

Сёння ў Мінскім абласным судзе дапытваюць Рамана Пратасевіча па справе кіраўнікоў канала Nexta. Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка судзяць завочна. Сачыць за працэсам можна толькі па рэпартажах дзяржаўнай прэсы. 

Фота: «Мінская праўда»

«Першы загінулы на пратэстах, Тарайкоўскі, стаў як халодны душ. Гэта крыху нас ацверазіла. Але ў эмацыйным плане ўсе былі спустошаныя. Ніхто не ведаў, што рабіць далей. І тады на Камароўскім рынку, недзе 12 чысла, зʼявіліся дзяўчаты з кветкамі. Гэта дало нам надзею, што вынікі выбараў могуць быць перагледжаныя», — прыводзіць словы Рамана Пратасевіча «Мінская праўда».

Ад планавання жаночых суботніх маршаў, маршаў пенсіянераў Пратасевіч адхрысціўся. Але заўважыў, што, на яго думку, жаночымі маршамі займалася палітолаг Валерыя Касцюгова, пішуць прапагандысты.

Скрыншот артыкула

— У Пуцілы пачаліся нейкія кантакты з Алесем Зарамбюком — кіраўніком Беларускага дома ў Варшаве, нейкія гранты яны атрымлівалі, да прыняцця рашэнняў ён мяне больш не падключаў, — сказаў Пратасевіч.

Штаб Віктара Бабарыкі Раман ведаў, але не размаўляў з імі. Ні з Марыяй Калеснікавай, ні з Максімам Знакам Пратасевіч асабіста не быў знаёмы.

Блогер Эдуард Пальчыс у снежні 2021 года быў асуджаны да 13 гадоў зняволення па чатырох артыкулах КК за так званае распальванне варожасці; арганізацыю масавых беспарадкаў; арганізацыю дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак; заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы.

Каментары18

  • Беня
    21.02.2023
    Молодец, на зоне будет стенгазету выпускать.
  • BLR
    21.02.2023
    Ад пачатку, асабіста я, успрымаў гэтага хлапчука як вялікага МУДАКА. З цягам часу мае негатэўныя пачуцьці да яго толькі ўзмацнілісь. Вы канешне можаце выдумляць з яго мучаніка, але ен проста МУДАК
  • Алек. Ру
    21.02.2023
    Усіх здау́, не берусь асуджаць, ведаючы пра засценкі лукашынага гестапа. Але пачуцце амярзення адносна Пратасевіча не пакідае

Цяпер чытаюць

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вынайшаў спосаб рэгулярна карыстацца каршэрынгавамі «Тэсламі» задарма1

На новаўзведзеным будынку музея ўжо з'явілася новая назва, прапанаваная Лукашэнкам ФОТАФАКТ24

ЗША будуць купляць дроны ва Украіны — якую прапаганда называла дэіндустрыялізаванай і «краінай 404»9

На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт»3

Украінцам удалося збіць расійскі знішчальнік Су-351

Завочна будуць судзіць беларуса, які ўцёк ад пераследу на параплане з маторам

Хрэнін: Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад танкаў6

Для паставак у Крым паліва расіяне выкарыстоўваюць цыстэрны для вады і малака5

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць