Усяго патроху1010

Што звязвае Юлію Высоцкую з Беларуссю? Нашмат больш, чым вы думаеце

Юлія Высоцкая вось ужо дваццаць гадоў вядзе кулінарную тэлепраграму «Ямо дома!». З таго часу яна замацавалася ў свядомасці тэлегледача як дасведчаны і крэатыўны кулінар. Але апошнія тыдні ў сеціве вірусяцца кавалкі перадачы, дзе ў вядоўцы, мякка кажучы, стравы не вельмі ўдаліся.

Скрыншот відэа з ютуб-блога Юліі Высоцкай

Не ўсе ведаюць, што пэўны час жыццё і кар'ера Высоцкай былі звязаны з Беларуссю: яна вучылася ў Мінску, працавала на тэлебачанні і нават была голасам мінскага метро.

Юлія Высоцкая вырасла ў сям’і вайскоўца, таму яе дзяцінства прайшло ў пастаянных раз’ездах. Пасля заканчэння вучобы ў Баку дзяўчына, якая з дзяцінства марыла стаць актрысай, вырашыла паступаць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер гэта Акадэмія мастацтваў). 

Скрыншот відэа з ютуб-блога Юліі Высоцкай

У той год у інстытуце не набіралі рускамоўнай групы, а Высоцкая не валодала беларускай мовай. Але таленавітую дзяўчыну ўзялі, і ўжо першую сесію яна здавала па-беларуску.

Ва ўніверсітэце Высоцкая фіктыўна выйшла замуж за акцёра Анатоля Ката. Гэта было патрэбна, каб атрымаць беларускае грамадзянства і працаваць у Тэатры імя Янкі Купалы.

Менавіта ў галоўным беларускім тэатры актрыса ўпершыню выйшла на вялікую сцэну. У 1992-м студэнтка тэатральнага інстытута дэбютавала ў кіно.

Руская дзяўчына настолькі добра авалодала беларускай мовай, што нават стала голасам Мінскага метрапалітэна. Пра гэта яна расказвала ў сваім відэаблогу. Але, мяркуючы па ўсім, голасам Высоцкай мінскае метро гаварыла нядоўга.

Таксама ў Мінску пачалася і яе тэлевізійная кар’ера. Высоцкая была адной з вядоўцаў праграмы «Абібок», якая ўяўляла сабой дайджэст культурнага жыцця за тыдзень. 

Рэжысёр Іван Пінігін прыдумаў для дзяўчыны псеўданім Юлія Карусель.

Праграма, дарэчы, таксама выходзіла па-беларуску.

Амбіцыі таленавітай актрысы яўна не абмяжоўваліся Беларуссю. У 1996 годзе яна пазнаёмілася са знакамітым кінарэжысёрам Андрэем Канчалоўскім, які закахаўся ў маладую дзяўчыну. Праз два гады яны пажаніліся і жывуць разам дагэтуль. У іх двое дзяцей.

Акрамя сваёй тэлеперадачы, Высоцкая грае ў фільмах свайго мужа. У 2018 годзе яна атрымала званне заслужанай артысткі Расіі.

Нягледзячы на вядомасць у Расіі, яна прызнаецца, што ў Беларусі яе ўспрымалі і ўспрымаюць як сваю.

@nashaniva Што звязвае Юлію Высоцкую з Беларуссю? Нашмат больш, чым вы думаеце! Які з фактаў вас уразіў найбольш — напішыце ў каментарах #беларусь #мінск #минск #юлиявысоцкая #высоцкая #беларускамоўнытыкток #тыкток #нашаніва ♬ оригинальный звук - Наша Ніва

Каментары10

  • Параска
    07.05.2023
    А што яна зяуляецца носьбiтам беларускасьцi ?
  • Улад
    07.05.2023
    Параска, У большай ступені, чым многія беларусы ў Беларусі. 
  • Жвір
    07.05.2023
    Параска, а ты носьбіт беларускасьці ? ;)

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ14

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць