Свет44

У Кіеве будуць маліцца за Івана Мазепу. Анафема яму была абвешчана 300 гадоў таму

У Кіева-Пячэрскай лаўры ўпершыню ў гісторыі святыні адправяць паніхіду па яе мецэнату і гетману Івану Мазепу. Набажэнства адбудзецца 11 чэрвеня ў Дзень Усіх Святых ва Усіхсвяцкай царкве, пабудаванай за кошт Івана Мазепы.

Паніхіду правядуць з нагоды 325-годдзя асвячэння храма, піша «Украінская праўда».

«У гэты дзень упершыню ў гісторыі Кіева-Пячэрскай лаўры будзе адпраўлена паніхіда па яе мецэнату і гетману Івану Мазепу, які за нежаданне падпарадкоўвацца Масковіі яшчэ пры жыцці быў падвергнуты анафеме расійскай імперскай царквой. Ніводная з украінскіх цэркваў ніколі не прызнавала сілу гэтай анафемы, а ўкраінцы па ўсім свеце маліліся за яго спачын. Затое ў Маскоўскім патрыярхаце «праклінаць» Мазепу працягвалі і ў часы незалежнай Украіны, і нават пасля пачатку вайны ў 2014 годзе. Зараз гістарычная і духоўная справядлівасць будзе адноўленая», — напісана ў паведамленні ўкраінскай Царквы.

Паніхіда стане пачаткам адраджэння ва ўкраінскай лаўры традыцыі ўшанавання выбітных фігур нацыянальнай гісторыі і культуры.

Каментары4

  • бабруйчанін
    09.06.2023
    ???))) Плеткі майсы Каханец ..добра фаварыт пеці Першага меу ад яго шмат прывілегій мазепа здрадзіу ..государю)))На Масковіі падобнае ні даруюць у адроненні ад Рєчы Паспалітай дзе сына здрадніка багданкі хмяльніцкага прынялі
  • Ян Севярын Бакей
    09.06.2023
    Браты-украінцы, прынамсі, пасьлядоўныя і  дакладна ўсьведамляюць сябе этнасам са сваімі інтарэсамі, каштоўнасьцямі, героямі, (чаго ніяк нельга сказаць пра закатнабалотных тутэйшых, абыякавых абсалютна да ўсяго, што адбываецца ў сьвеце...ну, хіба па камандзе азьвярёнка гаўкнуць , пырскаючы шалёнай сьлінаю, на каго пакажуць у зомбаскрыні, але праз дзень ўжо і гэта забудуцца...)
  • .бабруйчанін
    09.06.2023
    Ян Севярын Бакей , Згодзен суседзі Беларусі з поудня паслядоуны у " здрадзніцтве" усім а па першае сваім сабе ..сваей Краіне
    Менавіта гєта мяне турбуе з 24 Лютага ..каб ні былі " паслядоуны" як і 100 год таму спачатку пятлюра пасля махна мішка япончік арцем харкавска данецкі.....
    І гєта зусім ні сарказм.Менавіта турбуе але як беларуса.і менавіта карысць дзля Беларусі ..Мужнасць Здольнасць Моц ЗСУ

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць