Эканоміка

Разгляд законапраекта са зменамі для беларускіх прадпрымальнікаў адклалі на восень

Законапраект са зменамі для індывідуальных прадпрымальнікаў «затрымаўся» ў Палаце прадстаўнікоў. Яго прыняцце адклалі на восеньскую сесію, як расказаў выданню Office Life дэпутат Анатоль Насеня.

У рамках законапраекта чыноўнікі хочуць урэзаць спіс відаў дзейнасці для ІП і перагледзець яго для самазанятых. Прадпрымальнікі, дзейнасць якіх не трапляе ў скарочаны пералік, будуць вымушаныя або закрыцца, або адкрыць юрыдычную асобу. Апошняе значна павялічвае выдаткі на вядзенне дзейнасці.

У законапраекце прапаноўвалі выключыць з пераліку відаў дзейнасці, якімі могуць займацца ІП, аптовы гандаль, турыстычныя паслугі і многія іншыя віды дзейнасці.

Паводле Анатоля Насені, праз тое, што «ад дзяржаўных органаў паступіла вельмі шмат прапаноў па ўдасканаленні законапраекта, давялося перанесці яго прыняцце на восень». У любым выпадку ён не набудзе моц раней за 1 студзеня 2024 года, як прагназуе Насеня.

Раней планавалася, што змены для ІП увядуць з 1 ліпеня 2023 года. Дэпутаты прынялі гэты закон у першым чытанні, але да другога ён пакуль яшчэ не дайшоў. Улічваючы ж тое, што парламент у Беларусі — чыста дэкаратыўны орган і ніякіх самастойных рашэнняў ён не прымае, а толькі праштампоўвае тое, што спускаецца зверху, відавочна, што справа тут зусім не ў парламенцкіх працэдурах, а ў адсутнасці адзінства наконт неабходнасці гэтых, па сутнасці, рэпрэсіўных мер ва ўрадзе і Адміністрацыі Лукашэнкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам5

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

«Не верыў, што стану ганчаром». Маладыя пінчукі адкрылі майстэрню і адраджаюць сямейную справу

Ва УСУ заявілі пра знішчэнне 19 танкераў у Азоўскім моры. Яны маглі вазіць бензін у Крым7

Расія ўвяла поўную забарону на экспарт дызельнага паліва

Мінчук вынайшаў спосаб рэгулярна карыстацца каршэрынгавамі «Тэсламі» задарма1

На новаўзведзеным будынку музея ўжо з'явілася новая назва, прапанаваная Лукашэнкам ФОТАФАКТ24

ЗША будуць купляць дроны ва Украіны — якую прапаганда называла дэіндустрыялізаванай і «краінай 404»9

На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт»3

Украінцам удалося збіць расійскі знішчальнік Су-351

Завочна будуць судзіць беларуса, які ўцёк ад пераследу на параплане з маторам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам5

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць