Свет44

Нямецкая разведка праслухоўвала Прыгожына і Лукашэнку падчас бунту ў Расіі — медыя

Федэральная выведвальная служба Германіі (BND) магла атрымаць доступ да размоў кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына і Аляксандра Лукашэнкі падчас вагнераўскага мяцяжу ў канцы чэрвеня. Пра гэта гаворыцца ў сумесным расследаванні нямецкіх радыёвяшчальнікаў WDR і NDR, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Паводле інфармацыі медыя, нямецкая разведка праслухоўвала тэлефонныя размовы Прыгожына і Лукашэнкі, калі яны абмяркоўвалі ўмовы спынення бунту ў Расіі. Такім чынам, BND нібыта непасрэдна даведалася пра ролю Лукашэнкі як пасярэдніка паміж Прыгожыным і Уладзімірам Пуціным.

Таксама, як адзначаюць WDR і ARD, нямецкія выведнікі мелі недакладныя доказы магчымага бунту ў Расіі яшчэ за тыдзень да саміх падзей і спрабавалі пацвердзіць інфармацыю ў партнёраў, але беспаспяхова, таму і не паведамілі пра гэта канцлеру Олафу Шольцу.

«Як паведамляецца, першае папярэджанне ад BND пра падзеі было накіравана нямецкаму ўраду ў пятніцу ўвечары — напярэдадні таго, як найміты «Вагнера» занялі расійскія вайсковыя аб'екты і горад Растоў», — гаворыцца ў расследаванні.

На мінулым тыдні стала вядома, што Федэральная выведвальная служба Германіі пачала ўнутраную праверку ў сувязі з тым, што не змагла прадбачыць спробу бунту ў Расіі, а яе кіраўніку Бруна Калю нібыта пагражае адстаўка. Бягучая інфармацыя, аднак, абвяргае такія здагадкі.

Як паведамлялася, канцлер Германіі Олаф Шольц мяркуе, што няўдалы мяцеж у Расіі аслабіў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, але наступствы бунту Прыгожына застаюцца незразумелымі.

Каментары4

  • Проста падумалася...
    07.07.2023
    даведка, Вы сыпаеце соль на раны розным карысным ідыётам, якія спрабуюць ляпіць з лукі «моцнага незалежніка, што спрабуе манеўраваць» (і скарысталіся прыгожынскім бунтам каб ізноў паўціраць падобныя фантазіі).
  • Paliašuk
    07.07.2023
    Нягоднікі нарываюцца на новы жэстачайшы адказ - Нік і Майк, вяртанне легендаў.
  • Чаркашкварка
    08.07.2023
    Так, цiкава, дайце паслухаць.

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ14

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць